В Докшицах прошла районная военно-патриотическая игра «Зарница»

IMG_6327 IMG_6417 IMG_6462У сапраўдных ваенна-палявых умовах прайшла раённая ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, якая была прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі. Амаль кожная школа прадставіла каманду ў складзе сямі чалавек, якія мелі адзіную форму і шаўроны з эмблемай каманды. Мерапрыемства прайшло ва ўрочышчы “Чыстаполле”, дзе ў кар’еры былі падрыхтаваны перашкоды, а ля яго правяралі страявую і медыка-санітарную падрыхтоўкі. У конкурсе «Патрыёт» дзеці дэманстравалі свае веды пра асноўныя падзеі ў Вялікай Айчыннае вайне, пра партызанскі рух, піянераў-герояў, палкаводцаў і военачальнікаў і інш. Вельмі спадабаліся журы самадзейныя артысты, якія чыталі вершы, спявалі песні, разыгрывалі музычныя кампазіцыі.
Стойкасць, вынослівасць і рвенне да перамогі прадэманстравалі хлопчыкі і дзяўчынкі ў конкурсе “Марш-кідок з перашкодамі”. Пад дажджом, які то сціхаў, то пачынаў ісці з большай сілай, з узгорка на ўзгорак па мокрай траве яны беглі да фінішу. Разляталіся ў бакі імітаваныя купіны, асцярожна, па-пластунску, пераадольвалася “пастка”, ногі слізгалі на пераправе праз бервяно, метка ляцелі гранаты, моцна трымаўся за плечы таварышаў “пацярпелы”. Перад фінішам хлопец і дзяўчына з кожнай каманды стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі па мішэні. Дарэчы, у стрэлах каманды Тумілавіцкай і Крулеўшчынскай школ выступілі без промахаў.
Для падтрымання духу, удзельнікаў мерапрыемства падсілкавалі сапраўднай армейскай кашай, якую прывезла палявая кухня.
З конкурсу ў конкурс у лідарах ішлі то адна, то другая школа. Апошнюю кропку паставіў вынік галоўнага выпрабавання — марш-кідка. Першае месца ў ваенна-патрыятычнай гульні заняла каманда Крулеўшчынскай школы пад кіраўніцтвам Алы Русалоўскай. Другое месца заваявалі вучні СШ № 1, трэцяе — у СШ № 2 г. Докшыцы.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *