«Мясная лавка» открылась в Докшицах

На гэтым тыдні на месцы былога магазіна “Асарці”, што на гандлёвай плошчы ў райцэнтры, адкрыўся новы аб’ект пад назвай “Мясная лавка”.

Изображение 294

Па словах першага намесніка старшыні райста Таццяны Каляга, назва “Мясная лавка” гаворыць сама за сябе. Дзякуючы праведзенай пераспецыялізацыі, гандлёвы аб’ект прапанаваў пакупнікам шырокі выбар мясных вырабаў. Халадзільныя вітрыны напоўніліся прадукцыяй уласнай вытворчасці райста, а таксама мясам, што закупліваецца ў насельніцтва. Такія магазіны ў хуткім часе павінны з’явіцца ў кожным райцэнтры і стаць яшчэ адным карпаратыўным брэндам спажывецкай кааперацыі.

Пакуль мы гутарылі з кіраўніцтвам арганізацыі, адноўлены магазін напаўняўся зацікаўленымі пакупнікамі. Здаецца, для кожнага тут быў свой тавар. Багаты выбар свініны, ялавічыны ад першага да трэцяга сорту, кураціны. Пакупнікам прапаноўваюцца розныя віды фаршу, наборы для супу, каўбаскі, шашлыкі і іншыя паўфабрыкаты і, што адметна, таксама ўласнай вытворчасці. З больш экзатычных далікатэсаў ёсць мяса перапёлкі, качкі. У адкрытай халадзільнай вітрыне прадстаўлена гатовая мясная і каўбасная прадукцыя розных спосабаў апрацоўкі.

Изображение 269

Працуюць у мясной краме вопытныя работнікі Ала Спічонак і Наталля Гмырак. Адчынена яна будзе штодзённа з 9 да 20 гадзін. Спажывец галасуе рублём толькі за кошт, якасць і асартымент. Хочацца спадзявацца, што ўсе гэтыя складнікі стануць візітнай карткай “Мясной лавки”.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *