В Докшицах прошёл день призывника

IMG_6265Каля 10 тысяч навабранцаў папоўняць рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у вясенні прызыў.

Гэтыя майскія дні для больш як 30-ці прызыўнікоў нашага раёна сталі, напэўна, самымі запамінальнымі. Для іх новай прыступкай ў жыцці будзе выкананне абавязку служыць Радзіме.

– Галоўнае разумець, для чаго вы ідзяце ў войска, – гаварылі запрошаныя на мерапрыемства госці. – Вам даручана абараняць Радзіму. Вашы родныя могуць спаць спакойна, бо вы будзеце ахоўваць іх сон, а таксама шчаслівы смех сваіх малодшых сясцёр і братоў, спакой бацькоў. У арміі вас чакаюць новыя сябры. Вы станеце моцнымі, падцягнутымі, атрымаеце новае высокае ганаровае званне – салдат.

На дні прызыўніка кожны з будучых салдат быў названы пайменна. Са сцэны ГЦК іх віталі старшыня прызыўной камісіі Валянціна Рандарэвіч, ваенны камісар раёна Генадзь Пацэвіч, былы ваенны камісар Аляксей Смірноў, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Докшыцах айцец Георгій Мялешка, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук. Сярод паважаных гасцей былі старшыня “Беларускага саюза афіцэраў” Валерый Гмырак і старшыня “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане” Валянцін Андрыеўскі.

Песнямі праводзілі ў армію докшыцкіх навабранцаў артысты ГЦК. Завяршылася свята прызыўніка экскурсіяй на мемарыяльны комплекс “Шунеўка” (на здымку).

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *