Виктор Шевцов — специалист по маркетингу телекоммуникационных услуг в Докшицах

IMG_4832Яшчэ з часоў вучобы ў тэхнікуме сувязі Віктар Шаўцоў запомніў выказванне аднаго з выкладчыкаў: “Хочаш быць сувязістам – прывыкай вучыцца ўсё жыццё”. Сапраўды, тэхнагенны час крочыць сямімільнымі крокамі па планеце. Не так даўно мы і ведаць не ведалі пра мабільнікі, а камп’ютар быў нечым недасягальным. Зараз навамоднымі гаджэтамі ўмее карыстацца нават дашкольнік.
Вывучэнне новых тэхнічных магчымасцяў і попыту на іх у насельніцтва раёна, продаж і прапанова новых і традыцыйных паслуг уваходзяць у абавязкі спецыяліста па маркетынгу тэлекамунікацыйных паслуг РВЭС Віктара Шаўцова (на здымку). Сёлета яго прафесіяналізм адзначаны Ганаровай граматай Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам”.
– Традыцыйныя паслугі, якія мы прадастаўляем жыхарам раёна, – гэта тэлефанія, – расказвае Віктар Васільевіч. – Больш новыя – інтэрнэт і тэлебачанне. Не так даўно з’явілася эфірнае тэлебачанне. З кожным годам павялічваецца колькасць дадатковых паслуг Інтэрнэта, дадаюцца пакеты онлайн тэлебачання. Мы стараемся ісці ў нагу з часам, пастаянна абнаўляем і ўдасканальваем абсталяванне. У новым кааператыве ў кожнай кватэры ўстаноўлена валаконна-аптычная лінія – новая тэхналогія XPON, якая гарантуе вышэйшую якасць сувязі. Віктар у сваёй прафесіі ўсё жыццё. Пасля заканчэння школы вучыўся ў тэхнікуме, у арміі служыў сувязістам, з 1999 года працуе ў раённым вузле электрасувязі. Дзесяць год займаецца арганізацыяй, каардынацыяй і кіраваннем групы продажу. За шаснаццаць год работы ў РВЭСе заслужыў давер калег, з’яўляецца прафсаюзным лідарам.

З году ў год каманда сувязістаў раёна абавязкова ўдзельнічае ў турзлёце. Яе актыўным членам з’яўляецца Віктар Шаўцоў. Ёсць сярод работнікаў спартсмены, дасягненнямі якіх ганарацца ў РВЭСе. Шмат прыхільнікаў экскурсійных паездак, якіх тут арганізуецца шмат. Заўсёды ва ўсіх карпаратыўных мерапрыемствах удзельнічаюць пенсіянеры — члены пярвічнай арганізацыі ветэранаў. Традыцыйнымі сталі акцыі да Дня Перамогі. Вось і сёлета ветэраны вайны атрымалі ў падарунак сервісныя тэлефонныя карткі і радыёпрыёмнікі.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *