В Докшицах свой профессиональный праздник отметили представители одной из самых милосердных и уважаемых профессий в мире

IMG_9501У пятніцу ў кінаканцэртнай зале “Іскра” сваё прафесійнае свята адзначалі прадстаўнікі адной з самых міласэрных і паважаных прафесій у свеце. У зале знаходзіліся медыкі, супрацоўнікі РЦГіЭ, работнікі аптэчнай сістэмы раёна. Людзі, якія стаяць на абароне здароўя насельніцтва, атрымалі віншаванні і шчырыя словы падзякі за сваю працу ад старшыні райвыканкама А.Л. Пінчука. Ён уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта ўрачу агульнай практыкі-загадчыцы Сітцаўскай урачэбнай амбулаторыі В.С. Войніч, Удзячнасць – урачу-тэрапеўту тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі В.І. Малею.
Са святам калег павіншаваў галоўны ўрач раёна С.Ф. Кубар, які ўручыў Ганаровыя граматы ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама галоўнай медсястры Бягомльскай раённай бальніцы А.М. Анісовіч, урачу-анколагу паліклінікі Г.А. Аўласевіч. Шматгадовая добрасумленная праца шэрагу медработнікаў адзначана Ганаровай граматай установы аховы здароўя “Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца”. Сярод іх намеснік галоўнага ўрача па медчасці Л.У. Захарэвіч, урач акушэр-гінеколаг – загадчыца жаночай кансультацыяй паліклінікі Н.А. Галоўчыц, урач-педыятр дзіцячай кансультацыі І.М. Кучыц (на здымку), а таксама медсястра-регістратар паліклінікі А.А. Пятрухіна, фельчар стаматалагічнага аддзялення Н.В. Пакора, тэхнік-масажыст Э.Э. Далжук, вадзіцель аўтамабіля Бярозкаўскай бальніцы М.І. Праліч і іншыя. Удзячнасць атрымалі медсястра Крулеўшчынскай участковай бальніцы І.В. Грыцкевіч, акушэрка Бярэзінскай участковай бальніцы Н.У. Бабіч, акушэрка Парплішчанскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі І.М. Бурэнь і іншыя.
Віншавальныя словы прысутным сказала таксама член прафкама Ж.В. Волах. Яна ўручыла дыплом 3-й ступені абласнога галіновага конкурсу калектыву мастацкай самадзейнасці Бягомльскай раённай бальніцы.
Завяршыў святкаванне вялікі канцэрт, які падрыхтавалі ў падарунак медыкам удзельнікі мастацкай самадзейнасці ГЦК.

Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *