В Докшицком районе приступили к косьбе трав

IMG_6969 IMG_6974Першым у раёне да касьбы траў прыступілі механізатары ААТ “Барсучанка”. Спачатку свежая зялёная маса выкарыстоўвалася для падкормкі жывёле, а вось ужо чацвёрты дзень ля фермы Варганы закладваюць сянаж.
На полі ля аднайменнай вёскі ляжалі скошаныя ў валкі травы – вынік работы механізатараў таварыства Дзмітрыя Кухто і Мікалая Паляніна. Цяпер два корманарыхтоўчыя камбайны КВК падбіраюць валкі, здрабняюць травяную масу і загружаюць яе ў ПІМы. На першым камбайне працуе ўжо чацвёрты сезон Леанід Жызнеўскі, на другім – Дзмітрый Каралёнак, для якога сёлетні корманарыхтоўчы сезон першы.
На адвозцы здробненай зялёнай масы да месца закладкі сенажу занята 6 адзінак тэхнікі. На аўтамашыне МАЗ яе дастаўляе да траншэі Міхаіл Леановіч, а на трактарах з ПІМамі – Юрый Панамароў, Аляксандр Закрэўскі, Пётр Аляхновіч, Павел Анашкевіч і Уладзімір Лямец.
Згружаную ў траншэю травяную масу трамбуе трактарам Аляксандр Рамашоў, а дапамагае яму на “Амкадоры” Вадзім Ламановіч.
У гаспадарцы наладжана харчаванне ўдзельнікаў корманарыхтоўчых работ. Два разы ў дзень прама ў поле ім дастаўляюцца абеды і падвячоркі, якія гатуюцца ў мясцовай сталовай.

***
У корманарыхтоўчыя работы ўключылася гэтымі днямі і ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. Як паведаміла намеснік начальніка райсельгасхарчу Людміла Бальчэўская, усяго па раёне сёлета трэба скасіць травы першым укосам на плошчы 15,6 тысячы гектараў, нарыхтаваць для грамадскага пагалоўя 28,9 тысячы тон кармавых адзінак. Для гэтага плануецца задзейнічаць 33 кормаўборачныя камбайны, 47 касілак, 27 грабель і 31 прэспадборшчык для нарыхтоўкі сена.
Анна ЖОЎТКА.
На здымках: па просьбе фотакарэспандэнта на момант спыніў тэхніку Леанід Жызнеўскі; праца спорыцца ўдвайне, калі ёсць магчымасць падсілкавацца смачнымі каларыйнымі абедамі.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *