День семьи, любви и верности отпраздновали в Докшицах

IMG_1402Ахоўнікі сям’і і шлюбу ў праваслаўі — гэта святыя Пётр і Фяўроння. Іх саюз — прыклад хрысціянскага шлюбу. А 8 ліпеня, дзень, калі святыя адышлі ў вечнае жыццё ў адзін дзень і час, лічыцца днём сям’і, кахання і вернасці.
Менавіта да гэтай нагоды прымеркавалі арганізатары другую сустрэчу клуба маладой сям’і “Шчаслівыя разам”.
Да васьмі сем’яў, якія ўтульна размясціліся за столікамі ў чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі, далучыліся госці — протаіерэй Георгій Мялешка з матушкай Тамарай, намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч. Напачатку ўвага прысутных была прыцягнута да фільма, у якім распавядалася гісторыя жыцця Пятра і Фяўронні Мурамскіх. Затым айцец Георгій узяў слова і ў сваёй прамове гаварыў пра важныя сямейныя каштоўнасці і ўменне саступаць адзін аднаму ў паўсядзённасці. Далей сем’і адказвалі на розныя пытанні, мужчыны і жанчыны паасобку праходзілі псіхалагічны тэст. Для дзетак, якіх многія бацькі прывялі з сабой, ладзілася пастаноўка докшыцкай батлейкі. Былі ў гэты дзень і песні, і музычная фотапрэзентацыя з выявамі сямейных пар раёна, і салодкія пачастункі. Сімвалам свята сталі рамонкі: папяровыя прышпілілі да адзення кожнаму члену сям’і, у час прэзентацыі кветкі з’яўляліся на экране, жоўтымі вочкамі ўсміхаліся ў вазах на століках. Напрыканцы без букеціка палявых кветак арганізатары не пакінулі ніводную жанчыну.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *