Докшицкая налоговая инспекция отмечает профессиональный праздник

IMG_1434Сёлета спаўняецца 25 год з таго дня, як была ўтворана падатковая служба ў Беларусі. Змяняліся назвы і структура, праводзіліся рэформы, але галоўнай задачай па-ранейшаму заставалася стабільнае функцыянаванне падатковай сістэмы, якая абавязана забяспечыць дастатковы аб’ём паступлення даходаў у бюджэт усіх узроўняў. У канчатковым выніку ад гэтага залежаць стабільнае эканамічнае развіццё нашай рэспублікі, вобласці і раёна, своечасовасць выплаты заработнай платы ўрачам, настаўнікам, работнікам культуры, рэалізацыя на практыцы намечаных сацыяльных праграм. Служба даўно стала надзейнай апорай органаў дзяржаўнай улады ў вырашэнні пытанняў фінансавай бяспекі краіны.
– За чвэрць стагоддзя існавання падатковай службы адбыліся значныя змяненні ў механізме падаткаабкладання, – адзначае начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Докшыцкім раёне Ала Падбярэзска. – Скарацілася колькасць прымаемых падаткаў і збораў – са 107 да 24 плацяжоў, спрасціўся механізм іх вылічэння і парадак спагнання, знізіліся стаўкі некаторых падатковых плацяжоў дзякуючы ўкараненню сучасных інфармацыйных тэхналогій. Усё гэта дазволіла знізіць падатковую нагрузку на эканоміку, а таксама затраты рабочага часу на састаўленне і прадстаўленне падатковай справаздачнасці.
На сённяшні дзень у раёне склалася дастаткова зладжаная работа з падаткаплацельшчыкамі. Адным з прыярытэтаў з’яўляецца ўвядзенне бескантактнай сістэмы абслугоўвання плацельшчыкаў. Да сістэмы электроннага дэкларавання падключаны 351 юрыдычная асоба, 369 індывідуальных прадпрымальнікаў і 12350 фізічных асоб. За 6 месяцаў гэтага года забяспечана паступленне падаткаў і збораў у кансалідаваны бюджэт у суме 60 млрд. 147 млн. рублёў, у тым ліку ў раённы – 55 млрд. 808 млн. рублёў. Праведзена 67 падатковых праверак, у выніку якіх дадаткова было налічана 975 млн. рублёў.
За ўсімі гэтымі лічбамі стаіць штодзённая праца нешматлікага калектыву ў складзе 12-і спецыялістаў. Значны ўклад у агульны вынік работы ўнеслі Марыя Васілевіч, Марыя Яхімовіч, Вячаслаў Палянін, Святлана Ліннік, Людміла Гаўрыловіч, Наталля Дунец.
Віншую ўсіх сваіх калег, а таксама ветэранаў працы з надыходзячым прафесійным святам, жадаю міру і дабрабыту, здароўя і шчасця. Няхай на вашым жыццёвым шляху сустракаецца толькі ўдача.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: калектыў падатковай інспекцыі.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *