Докшицкий дом ремёсел приглашает на выставку

IMG_7752 IMG_7751 IMG_7749 IMG_7754Народнае мастацтва Докшыцкага краю мае багатую гісторыю свайго развіцця і надзвычай таленавітых майстроў. Сярод іх не толькі людзі ва ўзросце, але і дзеці, якія сёння працягваюць і памнажаюць рамесныя традыцыі.
Сфера творчасці – гэта цэлы свет, дзе кожны можа выбраць занятак па душы. Прыйшоўшы ў гурток па інтарэсах, якія працуюць амаль у кожнай школе, зрабіўшы выраб сваімі рукамі, дзеці адчуваюць сябе сапраўднымі творцамі.
Юныя майстры пад кіраўніцтвам таленавітых настаўнікаў адчуваюць радасць, калі работы, выкананыя іх рукамі, уражваюць і здзіўляюць іншых. Штогод традыцыйна клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў “Докша” праводзіць выставу дзіцячай творчасці. У гэтым годзе ў выставе “Дзіцячая фантазія” прынялі ўдзел вучні Докшыцкіх сярэдніх школ № 1 і № 2, Параф’янаўскай, Парплішчанскай і Барсукоўскай школ, а таксама дзеці, якія займаюцца ў гуртках па саломапляценні і маляванцы пры Доме рамёстваў. Тут прадстаўлена больш за семдзесят самых цікавых экспанатаў, выкананых у розных напрамках. Гэта работы ў тэхніцы вышыўкі ніткамі і стужкамі, шыццё і аплікацыі з тканіны, качанне з воўны, вырабы з паперы, лёну, скуры, прыродных матэрыялаў. Вызначыць лепшыя творы цяжка, бо кожны з іх зроблены на вышэйшым узроўні і заслугоўвае самай высокай адзнакі.
Хочацца сказаць вялікі дзякуй настаўнікам за іх нялёгкую працу з дзецьмі. Гэта Вольга Гарбачова, Наталля Гапанёнак, Ірына Марковіч, Людміла Зубарава, Вольга Сазановіч, Ірына Гільніч, Таццяна Марціновіч, Алена Таляронак. Сваё майстэрства і талент яны з радасцю перадаюць сваім навучэнцам.
Чакаем вас на выставе, якая працягнецца да 25 ліпеня.

Р. ШЫТАЛЬ,
кіраўнік клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Докша”.
Фота Я. Малевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *