Местные виды топлива — в приоритете в Докшицком районе

IMG_2481

27 ліпеня наш раён на чале са старшынёй райвыканкама Алегам Пінчуком прымаў прадстаўнічую дэлегацыю ўдзельнікаў семінара “Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання драўняных адходаў на прыкладзе Докшыцкага раёна”. Ініцыявала правядзенне форуму Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзел у ім прынялі першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Канстанцін Мартынецкі, намеснік Прэм’ер-міністра краіны Міхаіл Русы, міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Грэбнеў, прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, лясной гаспадаркі, энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту, Савета Рэспубліканскай лесапрамысловай асацыяцыі, НВП “Белкатламаш”, намеснікі старшынь аблвыканкамаў, навукоўцы.

Безадходная 
вытворчасць 
і таварная прадукцыя

Семінар распачаў сваю работу на вытворчай тэрыторыі Бягомльскага лясгаса (на здымку). Дырэктар прадпрыемства Аляксей Пракопаў пазнаёміў прысутных з асноўнымі паказчыкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця і вытворчай дзейнасцю падначаленага прадпрыемства. Зразумела, што прыярытэт лясгаса – гэта лесагаспадарчая дзейнасць, аднак прадпрыемства актыўна працуе і ў накірунку лесанарыхтоўкі і дрэваапрацоўкі. Тут жа былі прадстаўлены ўзоры пілапрадукцыі, паганажных вырабаў, прадукцыі пабочнага карыстання, якія не толькі знаходзяць свайго спажыўца на ўнутраным рынку і ў краінах замежжа, але і з’яўляюцца канкурэнтаздольнымі.

Удзельнікі семінара наведалі цэх дрэваапрацоўкі, дзе маглі назіраць работу лесапільнага абсталявання. Функцыянуе на прадпрыемстве і сушыльны комплекс. Затым увага прысутных была сканцэнтравана на рабоце завода па вырабе паліўных гранул – пелет.

Узвядзенне гэтага завода, які ў лясгасе працуе з 2011 года, дапамагло рашыць адразу тры задачы. Па-першае – гэта дазваляе арганізаваць безадходную вытворчасць. Па-другое – арганізаваць рацыянальнае выкарыстанне драўняных рэсурсаў, і па трэцяе – гэта магчымасць для прадпрыемства выпускаць таварную прадукцыю. Было зазначана, што са збытам пелет няма праблем. Ільвіная доля прадукцыі ідзе на экспарт, унутраны рынак спажывае іх значна менш. Забягаючы наперад, трэба адзначыць, што падчас пленарнага пасяджэння па выніках семінара гэта пытанне актыўна абмяркоўвалася. Была зроблена выснова, што трэба прадугледзець шэраг мерапрыемстваў, каб арганізаваць на ўзроўні рэспублікі больш масавае спажыванне ўласных паліўных рэсурсаў, як альтэрнатывы паліву, якое неабходна набываць за валюту.

Кустоўе і пасечаныя адходы – на шчэпкі

IMG_2668 Затым прадстаўнічая дэлегацыя скіравала непасрэдна на месца здабычы сыравіны для паліва. Аб нарыхтоўцы неліквіднай масы, якая ідзе на шчэпкі, дакладваў дырэктар РУП ЖКГ Дзмітрый Каляга. Гэта адзін з прыкладаў рэалізацыі праграмы “Чыстыя палі”, бо пасля таго, як драўніна-хмызняковая расліннасць высякаецца, карэнне выдаляецца, вызваленыя землі ўключаюцца ў севазварот. Эканамічна гэта не надта танна, аднак карысць для сельгасгаліны відавочная.

Далей на маршруце значыўся прамежкавы склад Бягомльскага доследнага лясніцтва. Непасрэдна на гэтым месцы дэманстравалася тэхналогія нарыхтоўкі драўніны, а таксама збор і перапрацоўка пасечаных рэшткаў у шчэпкі. Разліковая лесасека павялічваецца і абсалютна натуральна ўзнікае пытанне: як выкарыстоўваць адходы дрэваапрацоўкі? Бягомльскі лясгас перапрацоўвае іх у паліўную шчэпку. Гэты працэс і быў прадэманстраваны на месцы.

Пасля ўдзельнікі семінара накі

IMG_2886

У райцэнтры на тэрыторыі кацельнай “Аўташкола” РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” была арганізавана аўтаматычная падача мясцовага віду паліва – шчэпак. Кацельная абсталявана катламі навукова-вытворчага прадпрыемства “Белкатламаш”, прадукцыю якога прэзентаваў прысутным генеральны дырэктар прадпрыемства Віктар Краўчанка, які засяродзіў увагу на аспектах выкарыстоўвання катлоў на розных відах паліва. Яшчэ адзін від паліва, вытворчасць якога наладжана на торфапрадпрыемстве ў Крулеўшчыне УП «Віцебскаблгаз» — гэта кускавы торф.раваліся ў райцэнтр. Па дарозе не мінулі ўвагай мемарыял у Шунеўцы. Гасцей вельмі кранула і расчуліла тэатралізацыя падзей страшнага дня, калі вёска была спалена зажыва. Кошыкі з кветкамі і парныя гваздзікі яны паднеслі да цэнтральнага помніка былой вёскі.

 

Пленарнае
пасяджэнне

Пад старшынствам намесніка Прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Русага ў райвыканкаме адбылося пленарнае пасяджэнне па выніках семінара. Аб палітыцы, якая праводзіцца ў краіне ў сферы энергазберажэння і развіцця выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў дакладваў намеснік Старшыні Дзяржстандарту-дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Сяргей Сямашка.

IMG_2723

Тэму павышэння энергаэфектыўнасці і павелічэння выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у сістэме Мінэнерга ўзняў першы намеснік міністра энергетыкі Леанід Шэнец. Пытанне павышэння ўзроўню выкарыстання мясцовых відаў паліва ў мэтах замяшчэння выкарыстання прыроднага газу было асноўным у дакладзе намесніка міністра ЖКГ Анатоля Шагуна. Намеснік міністра лясной гаспадаркі Леанід Дзям’янік паведаміў аб рэалізацыі Нацыянальнай праграмы развіцця мясцовых і ўзнаўляемых энергакрыніц на 2011-2015 гады, стварэнні інфраструктуры вытворчасці драўнянага паліва ў сістэме Мінлясгаса. Параўнальны аналіз эфектыўнасці вытворчасці шчэпак з драўніны, якая ідзе на дровы, і пасечаных рэшткаў зрабіў начальнік упраўлення эканомікі і інвестыцый Мінлясгаса Ігар Малашэвіч. Загадчык кафедры будаўнічых і дарожных машын БНТУ, доктар тэхнічных навук, прафесар Антон Вавілаў у сваім дакладзе гаварыў аб асаблівасцях вытворчасці і выкарыстання паліўных шчэпак з лесасечных адходаў і нежаданай драўнянай расліннасці, якая выдаляецца ў працэсе гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Вынікі пленарнага пасяджэння падвялі Міхаіл Русы і Канстанцін Мартынецкі.

Наталля
НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *