В деревне Новое Запонье Докшицкого района местные жители поддерживают порядок

Изображение 142Як пчолкі, шчыруюць на роднай зямлі жанчыны, якіх вы бачыце на здымку. (Злева направа) Надзея Бардзінава, Ганна Амельчанка з унучкай Машачкай – мясцовыя жыхаркі. Насця і Галіна Мільчэўскія хоць і жывуць у сталіцы, але ніколі не забываюцца пра месца, дзе нарадзіліся. Тутэйшай з’яўляецца і Ірына Мaзурэнка. У маленькай вёсцы Новае Запонне Бярозкаўскага сельсавета іх рукамі падтрымліваецца такі парадак, якому і многім іншым трэба павучыцца.
– У нас тут свой праспект, – усміхаецца Ганна Якаўлеўна. Сваімі сіламі расчышчаем палі ад лазы, абкошваем тэрыторыю. Уздоўж дарогі прыбралі лішняе кустоўе, кожнае дрэўца, як цырульнікі, падправілі. Працавалі і зімамі снежнымі. Цяпер падтрымліваем парадак. Як жа інакш? Трэба любіць зямлю-карміцельку. Як у народзе кажуць: “У сваім доме і сцены дапамагаюць”, а тут усё роднае – і палі, і лес, і паветра.
Ганна Амельчанка – уладальніца аграсядзібы “Сахонаўка” (так называлася вёсачка, якую некалі злучылі з Новым Запоннем). Пра яе мы не раз расказвалі на старонках газеты. Жанчына ў свой час вярнулася на малую радзіму, абжылася. Вакол сябе аб’яднала такіх жа сапраўдных гаспадынь, для якіх месца нараджэння застаецца святым.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *