Подведены итоги первой пятидневки районного соревнования на период уборки урожая зерновых и зернобобовых культур в Докшицком районе!

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук уручае дыплом лепшаму экіпажу камбайнераў – Уладзіміру Лаўцэвічу і Паўлу Шульгату.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук уручае дыплом лепшаму экіпажу камбайнераў – Уладзіміру Лаўцэвічу і Паўлу Шульгату.

Як паведамляла ўжо наша газета раней, падведзены вынікі першай пяцідзёнкі раённага спаборніцтва на перыяд уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. У пятніцу, 7 жніўня, старшыня райвыканкама Алег Пінчук, нягледзячы на сваю занятасць, выказаў жаданне павіншаваць першых пераможцаў. Разам з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Людмілай Бальчэўскай, старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвігай Шульгат і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянцінай Рамановіч ён наведаў некалькі аб’ектаў, на якіх працуюць лідары — экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і работнікі зернесушыльных агрэгатаў.
Няма ніякіх сумненняў: у спаборніцтва ўключыліся самыя адказныя, самыя старанныя і вопытныя працаўнікі, тыя, у каго душа баліць за справу, хто з году ў год пацвярджае народнае выслоўе “як дбаеш, так і маеш” вынікамі сваёй работы.

(Злева направа) Іван Бяльчук, Віктар Суднік, Вячаслаў Ярмаковіч, Яўген Ярмаковіч з атрыманымі ўзнагародамі.

Першая сустрэча – з машыністамі зернесушыльнай гаспадаркі ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. Вячаслаў Селівон, Валерый Каросцік, Мікалай Селівон і Ігар Каросцік дапрацавалі 721 тону зерня, і гэта самы высокі паказчык у раёне. Дружны калектыў быў узнагароджаны дыпломам, які ўручыў старшыня райвыканкама, падарункамі і чырвоным вымпелам (яго можна будзе ўбачыць здалёк над будынкам сушылкі). Сонечны дзень і шчырыя, цёплыя словы падзякі ад Алега Пінчука, безумоўна, узнялі настрой працаўнікоў і натхнілі на далейшыя перамогі.

(Злева направа) Іван Бяльчук, Віктар Суднік, Вячаслаў Ярмаковіч, Яўген Ярмаковіч з атрыманымі ўзнагародамі.

(Злева направа) Іван Бяльчук, Віктар Суднік, Вячаслаў Ярмаковіч, Яўген Ярмаковіч з атрыманымі ўзнагародамі.

Не давялося ехаць далёка, каб павіншаваць з перамогай экіпажы камбайнераў: лідарамі па намалоце зерня сталі камбайнеры зноў жа з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. Віншуючы пераможцаў, Алег Леанідавіч адзначыў, што такіх цудоўных вынікаў немагчыма было б дасягнуць без выдатнай арганізацыі работы ў гаспадарцы, плённай і напружанай працы спецыялістаў, выказаў асобную падзяку кіраўніцтву – прысутным на ўручэнні ўзнагарод дырэктару Васілю Васюковічу і галоўнаму аграному Васілю Грыгаровічу. Старшыня райвыканкама звярнуў увагу на тое, што гаспадарка практычна апошняй прыступіла да ўборкі збожжавых (усе сілы былі кінуты на ўборку рапсу) і з гэтай прычыны перамогай можа ганарыцца ўдвайне. Вымпелы, дыпломы і падарункі атрымалі экіпажы Уладзіміра Лаўцэвіча і Паўла Шульгата (1 месца), Віктара Судніка і Івана Бельчука (дарэчы, Віктар “наступае на пяткі” свайму суседу Уладзіміру Лаўцэвічу) і бацькі і сына Яўгена і Вячаслава Ярмаковічаў, якія паказалі трэці вынік.
— Зусім хутка выканаем дзяржзаказ, — паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Васіль Грыгаровіч. – На Полацкі КХП адвязём 1250 тон збожжа, на Віцебскі КХП – 600 тон.

Добры настрой у лідара на адвозцы зерня Вячаслава Несцяронка.

Добры настрой у лідара на адвозцы зерня Вячаслава Несцяронка.

Што ж, ганарыцца сапраўды ёсць чым. А калі яшчэ дадаць, што першае і другое месца на адвозцы зерня занялі таксама вадзіцелі гэтай жа гаспадаркі, Вячаслаў Несцяронак і Сяргей Юшкевіч адпаведна, то можна зразумець і радасць, і гонар кіраўніцтва. Трэцяе ж месца ў гэтым напружаным спаборніцтве заняў вадзіцель ААТ “Таргуны” Віктар Раткевіч.

Вось такі чырвоны вымпел прымацаваў на сваю машыну Віктар Раткевіч.

Вось такі чырвоны вымпел прымацаваў на сваю машыну Віктар Раткевіч.

Першыя ўзнагароды пераможцам уручаны, а адказная, складаная, цяжкая і пачэсная хлебаробская праца працягваецца. Будзем з цікавасцю за ёй сачыць. А як разгорнецца далей спаборніцтва, якія імёны яшчэ пачуем і ўбачым на Дошцы гонару – пакажа час.

Алена Несцяронак.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *