Какие объекты строит ПМК -52 в Докшицком районе?

5615-1Школа – не адзіны аб’ект, на рыштаваннях якога працуюць будаўнікі самай буйной арганізацыі раёна. Асноўныя сілы кінуты на ўзвядзенне 40-кватэрнага жылога дома ў Бягомлі. Яго інтэнсіўнае будаўніцтва распачата ў маі гэтага года. За няпоўныя тры месяцы будаўнікі дайшлі да чацвёртага паверха і да канца верасня плануюць накрыць дах. Працуюць у чатыры змены, таму “жыццё” на аб’екце пачынаецца ў 7.00 і доўжыцца да позняга вечара. Працуюць муляры, тынкоўшчыкі, электрамантажнікі, сантэхнікі, цесляры-бетоншчыкі. Да канца года аб’ект трэба здаць, і будаўнікі спяшаюцца, хаця запэўніваюць — на якасць гэта не паўплывае.
Адначасова, таксама па меры фінансавання, ажыццяўляецца рэканструкцыя будынка зубапратэзнай паліклінікі. Праводзіцца бягучы рамонт двух аддзяленняў ЦРБ, будуюцца інжынерныя сеткі ў раёнах новых забудоў. Докшыцкія будаўнікі прымаюць удзел ва ўзвядзенні фізкультурна-аздараўленчага цэнтра ва Ушачах.

– Сёлета за паўгода прадпрыемствам выканана падрадных работ на 11 мільярдаў 390 мільёнаў рублёў. Прыкладна на такую ж суму выпушчана прамысловай прадукцыі, – зазначае дырэктар Аляксандр Трахінін. – Атрымалі 159 мільёнаў рублёў прыбытку. Рэнтабельнасць ад рэалізацыі дасягнула 1,3 працэнта, што склала 258,2 працэнта да ўзроўню 2014 года. У разліку на аднаго працуючага атрымалі выручку 82,8 мільёна рублёў.

Гэта не зусім тое, што можам мець са сваім вытворчым патэнцыялам, але ў разрэзе тых умоў, у якіх зараз даводзіцца працаваць будаўнічай галіне, нядрэнна. Па вытворчых паказчыках ПМК-52 знаходзіцца на 4-м месцы ў Полацкім сельбудзе. Нас апярэдзілі Лепель, Паставы і Глыбокае.

Лічу, што галоўны здабытак апошняга часу – гэта захаваны калектыў, у якім зараз налічваецца 188 чалавек. Ад непатрэбнага баласту пазбаўляемся, каб даць магчымасць зарабіць людзям, якія ўмеюць і хочуць працаваць.

Напярэдадні свята хачу выказаць асабістую удзячнасць за добрасумленнасць, дысцыплінаванасць і прафесіяналізм у выкананні сваіх працоўных абавязкаў брыгадзіру комплекснай брыгады Сяргею Сварцэвічу, цесляру-бетоншчыку Сяргею Голубеву, вядучаму інжынеру Вадзіму Падлешчуку, вадзіцелю Уладзіміру Калягу, слесару-сантэхніку Ігару Яўсею, чыя праца адзначана рознага ўзроўню ўзнагародамі, а таксама муляру-тынкоўшчыку Аляксандру Рыбцову, бетоншчыку Уладзіміру Суркову, плітачнікам-аддзелачнікам Дзянісу Шыталю і Аляксандру Шульгату, маляру Валянціне Жук, брыгадзіру брыгады аддзелачнікаў Людміле Фаміной, брыгадзе цесляроў Ігара Берднікава, брыгадзе электрамантажнікаў Расціслава Калягі, вадзіцелям Анатолю Жабкіну, Уладзіміру Апарыну, Аляксандру Парцянку, Вячаславу Гудзю, машыністу пагрузчыка Віктару Пакору, вадзіцелю экскаватара Уладзіміру Фаміну, рабочым цэха шкла Жуану Рыбэлу, Сяргею Парцянку, Дзмітрыю Марчанку, бляхарам Аляксандру Шульгату, Аляксандру Сазановічу, рабочаму цэха ПВХ Віталю Пярэдню, намесніку галоўнага інжынера Віктару Махоню, вядучаму эканамісту Алене Васілевіч, намесніку галоўнага бухгалтара Таццяне Герасімёнак і многім іншым.

Віншую ўсіх, хто мае дачыненне да самай стваральнай прафесіі ў свеце, з Днём будаўніка. Жадаю здароўя, міру і спакою, як мага больш дорагакаштуючых аб’ектаў і высокай зарплаты. Няхай у вашых сэрцах заўсёды будзе месца дабрыні і любові, у сем’ях пануе лад і дабрабыт. Са святам!

IMG_3307

Дзмітрыя Матыленку называюць заснавальнікам сталярнага цэха (на здымку). Восем год таму, калі ён толькі ўладкаваўся на працу ў ПМК-52, было прынята рашэнне аб стварэнні падобнай вытворчасці, вельмі неабходнай для эфектыўнай дзейнасці будаўнічай галіны. Матыленку як спецыялісту з інжынернай адукацыяй і вялікім вопытам работы было прапанавана яе ўзначаліць. Дзмітрый Віктаравіч стаў аўтарам распрацовак розных прылад і прыстасаванняў, неабходных для вытворчасці прадукцыі. Ён жа наладжваў увесь тэхналагічны працэс. 

Сёння дзейнасць цэха сталярных вырабаў з ПВХ з’яўляецца прыкладам для іншай вытворчасці. Напрыклад, у маі выпусцілі 620 кубічных метраў вырабаў, амаль столькі, колькі за паўгода летась.

Тамара
АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *