Звездная бригада Голубева появилась в ПМК-52 в Докшицком районе

IMG_3350Былому спартсмену Сяргею Голубеву як нікому іншаму добра вядома п’янлівае пачуццё перамогі. Неаднаразова былы лёгкаатлет-першаразраднік, выхаванец школы алімпійскага рэзерву стаяў на п’едэстале задаволены сабой. Імкненне быць першым, без якога нельга стаць спартсменам, ён перанёс і ў прафесію, куды прыйшоў выпадкова, але, па ўсім бачна, назаўсёды.
Ва ўстанову спартыўнага профілю паступіў на платнае аддзяленне і не захацеў на ім вучыцца. Дакладней, прымушаць плаціць за сваю вучобу бацькоў. Учынак дастойны сапраўднага мужчыны, які замест вучобы пайшоў служыць у армію. Пасля дэмабілізацыі бацька на першы выпадак узяў да сябе ў будаўнічую брыгаду. Да свайго здзіўлення, Сяргей вельмі хутка зразумеў, што будаваць яму падабаецца. Для таго, каб стаць прафесіяналам, яму заканчваць навучальныя ўстановы было не трэба. Усім сакрэтам навучылі тата з маці: Віктар і Рамуальда Голубевы – адны са старэйшых будаўнікоў ПМК-52. Хлопца, які за даволі кароткі тэрмін паспеў асвоіць многія будаўнічыя спецыяльнасці і атрымаў 5-ы разрад, хутка прыкмеціў намеснік галоўнага інжынера Віктар Махонь і прапанаваў узначаліць брыгаду. Людзей падбіралі разам, і зараз комплексная брыгада Голубева – лепшая на прадпрыемстве. Яе брыгадзіру няма і 30 год, яго падначаленыя Аляксандр Жарабянкоў, Сяргей Хаданёнак, Анатоль Чачуковіч таксама прыкладна такога ж узросту. Працуюць маладыя з азартам. Высокую якасць выкананых работ, характэрную для брыгады, адзначаюць усе ў калектыве. Для брыгадзіра ж – гэта прафесіянальны стыль. На яго думку, сорам і ганьба рабіць брак. Сучасны будаўнік павінен працаваць хутка, якасна і акуратна.
Зараз зорная брыгада (на здымку) працуе на рамонце будынка гарадской школы № 1. Якраз яе ў свой час заканчваў Сяргей. Зараз яму прыемна надаваць новае “жыццё” будынку, якому ўжо больш за 40 год. У перспектыве яго фасад будзе выглядаць гэтак жа, як і водна-аздараўленчага комплексу, а пакуль у ім замянілі дах, вокны, дзверы, адрамантавалі спартыўную залу. Зараз умацоўваюць нясучыя канструкцыі будынка. Прадугледжана замена ўнутраных камунікацый, касметычны рамонт памяшканняў. Праект разлічаны на асваенне 14 мільярдаў рублёў капіталаўкладанняў.

Тамара
АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *