Живи, Егорка!

56Маладая сям’я Юрыя і Анастасіі Пятровіч ладзіла сваё шчасце ў Крулеўшчыне. Усё як ва ўсіх: жылі, працавалі, гадавалі сыночка. Але вясна гэтага года прынесла ў іх дом бяду. Знешне здаровы, вясёлы, прыгожы і гарэзлівы 5-гадовы Ягор стаў адчуваць сябе дрэнна. Яму пачала балець галоўка, з’явіліся слабасць, іншыя сімптомы. Хлопчыка адправілі на лячэнне ў Віцебск, а адтуль — у Бараўляны. Абследаванне паказала, што ў Ягоркі пілацэтарная астрацытома ствала галаўнога мозгу. 17 чэрвеня хлопчыку зрабілі аперацыю. Цяжкія сімптомы крыху знялі. Зараз ён знаходзіцца ў Бараўлянах на лячэнні. Але гэта толькі першыя крокі. Ягорку і яго бацькам трэба прайсці складаны шлях да выздараўлення, які патрабуе не толькі вялікай маральнай вытрымкі, але і грашовых укладанняў. Жыхары Крулеўшчыны, ведаючы пра сітуацыю, не застаюцца раўнадушнымі. Дзеля таго, каб паспрыяць выздараўленню Ягоркі Пятровіча, адкрыты дабрачынны рахунак. Вось яго рэквізіты:
Благотворительный счёт № 000011 от 27.07.2015 в ЦБУ №209 филиала №216 ОАО “АСБ Беларусбанк” в г. Докшицы на имя Петрович Анастасии Александровны. Для лечения сына Петровича Егора Юрьевича.
Код банка 150801648 УНП 300230580.
Рэдакцыя, калі даведалася пра сітуацыю, таксама зрабіла свой пасільны ўнёсак бацькам хлопчыка. Давайце не будзем раўнадушнымі і падтрымаем гэту сям’ю нашых землякоў. Жыві, Ягорка, і папраўляйся!

Роднавытокаўцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *