Кого охраняет пушка, в мирное время, в деревне Платечна Докшицкого района

IMG_20150802_135435Хатка ў вёсцы Платэчна, у якой жывуць героі гэтага артыкула, на першы погляд, нічым не выдзяляецца сярод іншых вясковых хат, пабудаваных у сярэдзіне ці нават у першай палове мінулага стагоддзя. Няма ля яе ні кветнікаў, ні дэкаратыўных дэталяў, ні прыгожай агароджы. Што і не дзіўна, бо жывуць у той хатцы адны мужчыны – нешта накшталт інтэрната. Тым не менш, праехаць міма, не прыпыніцца не атрымліваецца. Адразу ж звяртаеш увагу на гармату (здымак 1), якую дылетанту на адлегласці складана адрозніць ад сапраўднай. А сапраўднае ў ёй толькі дула, усё астатняе зроблена рукамі гаспадароў. Не хапае толькі нейкага ўзвышэння, пастамента, на якім гармата глядзелася б больш значна, велічна. Але ўжо толькі гэта яркая «дэталь» сведчыць аб тым, што яе аўтары — людзі цікавыя, неардынарныя, успрымаюць жыццё нестандартна і адносяцца да яго творча.
Знаёмімся. Жыхары хаткі – будаўнікі, як іх называюць у народзе “шабашнікі”, зараз працуюць на будаўніцтве кароўніка ў вёсцы Пліскі. Хатку гэтую купілі “ў складчыну” ў мясцовай жыхаркі, чым вельмі задаволены: самі сабе гаспадары, наладжваюць быт, як могуць. Валерый і Канстанцін – з Жодзіна, Віктар, Уладзімір і Вадзім – барысаўскія. Жывуць тут ужо трэці год. На выхадныя, падмяняючы адзін аднаго, ездзяць дадому, да сем’яў. Паехаць усім разам немагчыма, бо развялі хлопцы немалую гаспадарку. А вось з гэтага месца, як кажуць, больш падрабязна.
Валерый, які падрадзіўся быць гідам, распавядае, што ўжо не памятае,

IMG_20150802_140546

чыя была ідэя закупіць у Мінску, куды ездзілі па сваіх будаўнічых справах, першых птушак: курэй ды качак. Купілі, прывезлі, пачалі разводзіць. І так добра гэта справа пайшла, ш

IMG_20150802_135900

то набылі яшчэ і гусей, і цацарак, і нават фазанаў. Калі фазаны (іх зараз шэсць) знаходзяцца ў вальеры, то ўсё астатняе птаства гуляе вольна зранку да самага вечара на неабмежаванай плошчы. Платэчна – вёсачка маленькая, суседзі жывуць аддалена, птушкі ім не перашкаджаюць, за хатай – поле, далей ёсць невялічкае азярцо, куды ходзяць купацца ўсе вадаплаўныя. На маё пытанне, як жа вечарам сабраць на начлег гэта незлічонае “войска”, Валерый выказвае шчырае здзіўленне:
— А навошта? Усе самі прыходзя

ць і размяшчаюцца ў хляве, дзе каму падабаецца. І несціся туды ж ідуць.

Здавалася б, поўная птушыная “анархія”. Аж не. Валерый заходзіць у пасадку маладых бярозак і выганяе адтуль, з цяньку, “на паказ” цэлую чараду бела-шэрых курэй і пеўняў (толькі гарластых забіякаў налічваецца дваццаць, а дакладнай колькасці курэй ніхто не ведае, не кажучы ўжо пра куранят). Гэта прадстаўнікі змешаных парод. Затым наш гід ідзе кудысьці і прыносіць пеўня пароды брама (здымак 2), які дасягае ростам ці не 70 сантыметраў і мае фасоністыя “клёшныя штаны”. Шыкоўная, скажу я вам, птушка! Гусі ідуць на вадаём, ім на змену з’яўляюцца кітайскія шаўковыя куры (здымак 3). Пер’е ў іх сапраўды нібы з шоўку, ажно зіхаціць на сонцы, а вось пад белым убраннем яны… чорныя, чорныя нават дзюбы і лапкі. Пеўні – “шаўковы” і брама – распачалі было бойку, але тут умяшаліся гаспадары: вагавыя катэгорыі розныя, і дапускаць высвятлення адносін нельга.

IMG_20150802_140858

— А ўвогуле ўсе жывуць дружна, без асаблівых сутычак, — расказвае далей Валерый. – Месца і корму хапае. Закупляем у гаспадарцы “АграСітцы” зерне і сена рулонаў дзесяць.
Для каго тое сена, становіцца зразумелым, калі Валерый заве: “Бяш-бяш-бяш!”, і праз хвіліну, падымаючы клубы пылу, да нас імчыць авечы статак, рэзка “тармозіць”, убачыўшы незнаёмых, запытальна глядзіць: “Чаго клікалі?” і, не атрымаўшы адказу, закладае круты віраж, умомант дзесьці знікае (здымак 4). Цацаркі (іх пятнаццаць) трымаюцца побач з курамі, а вось качкі (здымак 5) з’явіліся на кліч не адразу – хуткасць не тая. Але ж бачна: дысцыпліна ёсць!IMG_20150802_141943
— А як жа лісы, тхары, каршуны? Няўжо не шкодзяць? – не перастаю здзіўляцца.
— Каршун, мо, і ўхопіць калі якое птушаня, а вось ад звяроў у нас ёсць ахоўнікі.
Сапраўды, на двары нясуць службу разумная нямецкая аўчарка Грэйда і моцны ды хуткі алабай Шайтан. А “пакоі” ахоўвае пудзель Чарлік, які якраз адпачываў пасля абеду і знаёміцца не выйшаў.
Маю прапанову паставіць развядзенне жывёл і птаства на камерцыйную аснову гаспадары сустрэлі ўсмешкамі.
— Ды не, мы гадуем для сябе. Людзі заязджаюць, глядзяць. Каму спадабаецца якая птушка – падаруем. У нас і свінні былі, думаем, варта зноў пачаць іх разводзіць. А яшчэ ў планах на будучае – купіць страуса, трохмесячнага, а магчыма, нават двух.
І ведаеце, убачыўшы, як у гэтых, даволі суровых, мужчын уся жыўнасць расце, размнажаецца, выдатна сябе адчувае і гэтак жа выдатна выглядае, упэўнена: у хуткім часе па беларускай вёсачцы Платэчна будзе бегаць цэлы статак страусаў.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *