Праздник труда на хлебных нивах в ОАО «Торгуны» Докшицкого района

Здамак 1

Здамак 1

Так-так, для нас, назіральнікаў, менавіта свята, бо такую прывабную, мілую сэрцу карціну даводзіцца бачыць толькі раз у год, падчас жніва: магутныя камбайны, гул матораў, залацістае, роўненька зжатае поле ў промнях ласкавага жнівеньскага сонца… Прыгажосць і велічнасць адвечнай хлебаробскай справы. Але ўсе мы ведаем і разумеем, што за гэтым непаўторным хараством стаіць цяжкая, адказная, напружаная, ад зары да зары, праца камбайнераў, вадзіцеляў, машыністаў зернесушыльных агрэгатаў, агранамічнай службы, кіраўніцтва гаспадарак. Бітва за ўраджай – гучыць крыху пафасна, але цалкам адпавядае рэчаіснасці.
Бясспрэчна: чым больш складаная і напружаная праца, тым больш радуюць яе вынікі. Яшчэ два экіпажы камбайнераў-тысячнікаў хочацца павіншаваць з такімі высокімі дасягненнямі ў працы. Па традыцыі гэта зрабілі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Абірала, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Рамановіч і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук.

Здымак 2

Здымак 2

Безумоўна, прыемна было чуць словы падзякі сямейнаму экіпажу з СГФ “Бягомльскі” ў складзе Аляксандра і Андрэя Дударонкаў. Нездарма лічыцца, што найбольш дзейсным і эфектыўным у выхаванні дзіцяці з’яўляецца ўласны прыклад бацькоў, таму Аляксандр Дударонак па праву можа ганарыцца сынам Андрэем, студэнтам-пяцікурснікам БАТУ, будучым інжынерам-праекціроўшчыкам. А Андрэю, у сваю чаргу, было і ёсць з каго браць прыклад.
Другі сезон працуе на ўборцы збожжавых малады камбайнер з ААТ “Таргуны” Алег Радзевіч. І другі раз кабіну яго камбайна ўпрыгожыць чырвоны вымпел – ёсць першая тысяча!
– Хацелася б, канечне, і паўтары, – дзеліцца малады чалавек. – Прыкладу ўсе намаганні для гэтага.
Будзем спадзявацца, што мара руплівага працаўніка здзейсніцца, і будзем чакаць новых дасягненняў і новых імёнаў.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
НА ЗДЫМКАХ: 1. Вось такіх хлебаробаў патрэбна здымаць у рэкламе – Аляксандр і Андрэй Дударонкі. 2. Чакаем паўтары тысячы тон збожжа ад Алега Радзевіча!
Фота аўтара.

***

Калі матэрыял ужо быў падрыхтаваны да друку, у рэдакцыю паступіла чарговая прыемная вестка: у рады камбайнераў-тысячнікаў уліліся яшчэ два экіпажы з ААТ “Таргуны” – Уладзімір Сайковіч з Арцёмам Гільнічам і Павел Рудзько. Віншуем!

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *