Акция «Твои первые финансы» прошла в Докшицах

IMG_5791Для дзіцяці грошы – гэта чароўны ключык, які адчыняе дзверцы ў свет, дзе ажыццяўляюцца яго жаданні. Да пэўнага ўзросту маленькі чалавек не думае пра тое, адкуль бацькі бяруць грошы, а значыць, і не разумее, што траціць іх лепш на тыя рэчы, якія патрэбны. Пра тое, што грошы можна зберагчы, дзеці не задумваюцца ўвогуле. Між тым, калі іх своечасова навучыць правільна распараджацца грашамі, то гэта добры зачын на будучыню.

З разуменнем адносіцца адзін з лідараў фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь – Белаграпрамбанк – да значнасці фінансавай адукацыі. Таму ў другі раз ён стаў ініцыятарам і арганізатарам рэспубліканскай акцыі “Твае першыя фінансы”.

– Падтрымка падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з важнейшых элементаў стратэгіі развіцця нашага банка. Яе чарговым практычным увасабленнем стала выданне зборніка “фінансавых” казак, – распавядае Алена Шугальская, намеснік начальніка РКЦ № 40 г. Докшыцы ААТ “Белаграпрамбанк” – Віцебскае абласное ўпраўленне.

– Пры падрыхтоўцы акцыі банк дапоўніў брашуру “Твае першыя фінансы” шасцю новымі апавяданнямі пра прыгоды Агрыка, які працягвае знаёмства са светам фінансаў. Ён падарожнічае па гістарычных месцах Беларусі, аплачвае экскурсіі, разлічваецца за сувеніры плацежнай карткай Белаграпрамбанка. Абноўлены фармат брашуры – зараз гэта кніга аб’ёмам больш за 60 старонак. Спадзяёмся, што чытанне казак стане адначасова захапляльным, надзвычай карысным заняткам для дзяцей, і яны пасля знаёмства з кнігай зробяць для сябе нечаканыя і карысныя высновы.

Акцыя стартавала па ўсёй краіне ў Дзень ведаў. У межах сацыяльнага праекта Белаграпрамбанка супрацоўнікі банка правялі фінансавыя ўрокі ва ўстановах адукацыі. Напрыклад, у СШ № 1 г. Докшыцы пяцікласнікі хутка і амаль хорам адгадалі ўсе фінансавыя загадкі і змаглі патлумачыць многія паняцці з гэтай сферы, за што атрымалі карысныя сувеніры ад банка – флікеры ў форме Агрыка. Напрыканцы такога незвычайнага ўрока Алена Шугальская ўручыла дзецям кнігі “Твае першыя фінансы” (на здымку). Усяго ў нашым раёне такія падарункі ад Белаграпрамбанка атрымалі каля трох соцень пяцікласнікаў.

Арганізатарам рэспубліканскай акцыі “Твае першыя фінансы” Белаграпрамбанк стаў не беспадстаўна. З 2007 года тут дзейнічае ўнікальная “Дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі!”, дзякуючы якой кліентам банка можа стаць любое дзіця незалежна ад узросту. Зрабіць гэта даволі проста. Бацькам неабходна прыйсці ў любое аддзяленне банка і, напрыклад, адкрыць уклад на імя дзіцяці ў беларускіх рублях на суму не менш чым 3 млн рублёў.

Акцыя “Дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі!” ад Белаграпрамбанка – гэта:
– падарунак вашаму дзіцяці на кожны дзень нараджэння;
– крэдытная картка на спецыяльных умовах;
– дзіцячая картка;
– крэдыт на навучанне “Студэнцкі”.

Белаграпрамбанк гарантавана паклапоціцца пра захаванне і прымнажэнне грошай, якія бацькі інвестуюць ва ўласных дзяцей – па ўкладзе будуць налічвацца працэнты. Акрамя гэтага, у кожнага юнага кліента Белаграпрамбанка ёсць магчымасць скарыстацца крэдытам на атрыманне адукацыі. Крэдыт “Студэнцкі” – гэта бонусная падтрымка ўкладчыкаў, якая аказваецца ім на спецыяльных умовах.

Расці вялікі разам з Белаграпрамбанкам!

Фота Н. Сташэвіч.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *