Неделя учреждений дополнительного образования проходит в Докшицком районе

IMG_3515Традыцыйны Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сёлета праводзіўся з 7 па 13 верасня. 

У новым навучальным годзе зноў расчыніў дзверы ў свет захапленняў раённы Цэнтр дзяцей і моладзі. У ім дапытлівыя і цікаўныя хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць знайсці для сябе любімы занятак. Маеце добры слых і голас – калі ласка, вас чакаюць вакальная студыя “Тоніка”, якая нядаўна атрымала званне ўзорнай, і вакальная студыя “Зоркапад”, якая працуе на базе Крулеўшчынскай СШ. Калі жадаеце танцаваць і быць у добрай фізічнай форме – запісвайцеся ў харэаграфічныя калектывы “Сюрпрыз” і “Зорачка”. Ваша мара – навучыцца бачыць свет вачамі мастака, з дапамогай фарбаў рэалізоўваць свае фантазіі? Настаўнікі студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” і аб’яднанняў па інтарэсах “Выяўленчае мастацтва” рады падзяліцца сваімі ўменнямі і прафесіяналізмам. Аб’яднанні па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці дапамогуць дзецям і падлеткам далучыцца да нацыянальнай культуры праз вывучэнне і засвойванне народных рамёстваў: “Беларуская саломка”, “Мяккая і дэкаратыўная цацка”, “Прырода і фантазія”, “Майстэрня рукадзелля”, “Бісерапляценне”, “Разьба па дрэве”. У гэтым годзе для малодшых школьнікаў распачне сваю работу новае аб’яднанне па інтарэсах: студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Натхненне”. Юныя картынгісты Цэнтра дзяцей і моладзі – гэта асаблівы калектыў аднадумцаў, якія сябруюць з тэхнікай, праяўляюць смеласць і рашучасць і дабіваюцца маленькіх і вялікіх перамог. Аматарам больш спакойных відаў спорту цэнтр прапаноўвае аб’яднанні па інтарэсах “Шашкі” і “Шахматы”. Для тых, хто жыве марай пра неба, заняткі авіямадэлізмам дапамогуць наблізіцца да мэты. Будучыя вынаходнікі засвойваюць практычныя навыкі працы з рознымі інструментамі і матэрыяламі.

Клуб “Турыст” і аб’яднанне па інтарэсах “Турызм і спартыўнае арыентаванне” запрашаюць да сябе рамантыкаў, якіх вабяць падарожжы і натхняюць песні пад гітару.
Трапіць у свет цікавых захапленняў жадаючыя могуць не толькі ў г. Докшыцы і гарадскіх школах, але і ў іншых населеных пунктах раёна. Аб’яднанні па інтарэсах у гэтым навучальным годзе будуць працаваць у Бягомльскай, Крулеўшчынскай, Параф’янаўскай, Парплішчанскай, Сітцаўскай і Тумілавіцкай СШ.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *