Лучшие пловцы соревновались в Докшицком районе (+фото)

img_4642У водна-аздараўленчым цэнтры ў час спаборніцтваў на Кубак раёна па плаванні, у якіх удзельнічалі восем каманд, мужчыны пераадольвалі вольным стылем дыстанцыю ў 50 м, жанчыны – удвая менш.
Самай хуткай і трывалай сярод жанчын катэгорыі 35 плюс аказалася Ірына Марковіч з каманды СШ № 2 г. Докшыцы, якая дарожку ад старту і да фінішу праплыла за 24,21 секунды і заваявала І месца. На другой і трэцяй прыступках апынуліся Ала Хісцяева (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”) і Таццяна Ярашэвіч (аддзел адукацыі, спорту і турызму). Сярод мужчын гэтай узроставай катэгорыі І месца заваяваў прадстаўнік каманды “Докшыцырайгаз” Аляксандр Ярыжанец (яго вынік – 35,10 сек). На ІІ і ІІІ месцах – Ігар Вайцяховіч (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”) і Аляксандр Цішаловіч (Крулеўшчынскі с/с).
Сярод дзяўчат узростам да 35 у спаборніцтвах перамагла Таццяна Собаль (СШ № 2 г. Докшыцы). На другой і трэцяй прыступках – Таццяна Мароз (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”) і Алена Паваляева (Крулеўшчынскі с/с). У мужчын лепшыя вынікі прадэманстравалі прадстаўнікі каманд: “Докшыцырайгаз” – Аляксей Мячын (І месца), аддзела адукацыі, спорту і турызму – Аляксандр Зямчонак (ІІ месца), РЭСа – Аляксей Ковель (ІІІ месца).

У агульнакамандным заліку кубак раёна па плаванні атрымала каманда СШ № 2 г. Докшыцы (на здымку), Дыпломы ІІ і ІІІ ступені – Крулеўшчынскі сельскі Савет і РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Усе пераможцы ўзнагароджаны медалямі.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *