Первые осенние ярмарки прошли в Докшицком районе

DSC00194 DSC00192 DSC00163У мінулую суботу ў Докшыцах, Бягомлі, Крулеўшчыне прайшлі першыя восеньскія кірмашы па продажы сельгаспрадукцыі.

Збожжа, бульба, морква, цыбуля – гэта і іншая сельгаспрадукцыя ў райцэнтры мела поспех, хаця ажыятажу не было. Немалую ролю тут сыграла практыка апошніх гадоў, калі восеньскі продаж ужо не абмяжоўваецца адным-двума кірмашамі. Павялічылася не толькі іх колькасць, але і месцы правядзення. Да райцэнтра і Бягомля далучыліся аграгарадкі Крулеўшчына і Параф’янава.

У Докшыцах кірмаш наведаў старшыня райвыканкама А.Л. Пінчук. Ад яго гаспадарскага вока не схавалася нічога: і не вельмі прывабны на выгляд борт аўтамабіля аднаго з сельгаспрадпрыемстваў, з якога прадавалі прадукцыю, і не зусім якасны выраб з дрэва, і іншыя недапрацоўкі. Кіраўнік раёна пагутарыў з кожным прадаўцом тавару, знайшоў добрае слова падтрымкі і парады для пачынаючых, падзякі – для тых, хто здолеў наладзіць вытворчасць. Пацікавіўся ў пакупнікоў пра тавары, выслухаў іх пажаданні і прапановы.
На кірмаш падзяліцца вырашчаным збожжам прыехалі ўсе сельгаспрадпрыемствы. Пшаніцу, ячмень і авёс прадавалі па 2000 рублёў за кілаграм. Такім чынам, за мяшок той жа пшаніцы трэба было выкласці 80 тысяч рублёў. Бульбай гандлявалі фермерскія гаспадаркі “Лайкпол” і “Прыгожы куток”, а таксама школы раёна. Кошт на любімы прадукт беларусаў, без запасаў якога на зіму, пэўна, не абыходзіцца ніводзін гаспадар, вагаўся ад 2500 да 3500 рублёў за кілаграм. Карысталіся попытам ядраныя качаны капусты па цане 4500 за кілаграм, што вырасцілі ў Барсукоўскай СШ. Яна ж гандлявала смачнымі грушамі. Наогул, амаль кожная ўстанова адукацыі мела тавар, якім магла зацікавіць самага пераборлівага пакупніка. Валкалацкая школа выставіла на продаж вельмі прывабную на выгляд (і не менш смачную) рэдкага сорту сліву “венгерка”. Параф’янаўцы здзівілі незвычайнай велічыні цыбуляй.
Як заўсёды, былі пакупнікі на рулоны саломы. ААТ “Барсучанка” прадавала іх па 50 тысяч рублёў, а ААТ “Таргуны” – па 100 тысяч, але таргуноўскія і па вазе былі большымі. Куплялі дровы, быў запыт на абрэзкі, тры кубы якіх каштавалі 450 тысяч рублёў. Знайшліся пакупнікі на пажыўны грунт. Праўда, прадаўцоў пасадачнага матэрыялу, акрамя дзвюх кабет з часнаком і кветкамі, на кірмашы не было, хаця зараз на тавар ёсць запыт.

У шырокім асартыменце выставілі прадукцыю на продаж цэхі дрэваапрацоўкі ПМК-52 і КУБ “Бытавік”, хлебабулачныя вырабы – Докшыцкі хлебазавод, сельгаспрадукцыю, мяса і мясныя паўфабрыкаты – райста.

Арганізатары кірмашу папрацавалі адметна і, галоўнае, як заўсёды, паклапаціліся пра транспарт для дастаўкі дадому сельгаспрадукцыі. Транспартныя паслугі аказваў ТЦСАН.
Хто па нейкай прычыне не змог трапіць на кірмаш, можа зрабіць гэта ў наступныя дзве суботы – 26 верасня і 3 кастрычніка.

Тэкст і фота Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *