Докшицкий магазин «Алиса» приглашает за французскими булками

DSC00431У прыватнай краме “Аліса”, што ў райцэнтры, свята. Ужо год, як яна працуе ў новым прасторным памяшканні. Павелічэнне гандлёвай плошчы стала падставай для таго, каб яе ўладальніца Таццяна Пугаўка, чалавек няўрымслівы і прадпрымальны, пачала шукаць новыя формы гандлёвага абслугоўвання, якія можа прадставіць “Аліса”.

І вось апошняя навінка: продаж гарачай выпечкі. Зараз ужо з раніцы ў краме, як у сталічным супермаркеце, пануюць прыемныя пахі толькі што выпечанай здобы. Пакупнікам прапануюцца французскі часночны батон, французскія булачкі, піражкі з капустай, з шакаладам, шарлоткі і іншыя смачныя вырабы, якімі так прыемна паласавацца з гарачай, духмянай кавай. Яна, праўда, пакуль у краме не прадаецца, таму з набытымі булачкамі ў бясплатным фірменным папяровым пакеце, трэба паспяшацца дадому. Але ў будучым, хто яго ведае, магчыма, з’явяцца ў “Алісе” і кава з чаем.

Для арганізацыі вытворчасці Таццяна Іванаўна адшукала пастаўшчыкоў, якія падзяліліся абсталяваннем, а зараз забяспечваюць сыравінай. Калі працягваць гандляваць толькі традыцыйнымі прадуктамі, лічыць адна з лепшых прадпрымальнікаў раёна, то пакупніка не ўтрымаць, як і зарабіць сродкі для далейшага развіцця прадпрыемства.

НА ЗДЫМКУ: смаката ад Таццяны Пугаўка.

Тэкст і фота
Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *