День работников сельского хозяйства отпраздновали в Докшицах

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук узнагароджвае Ганну Шыкавец, загадчыцу малочнатаварнай фермы “Стараселле” ААТ “Таргуны”.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук узнагароджвае Ганну Шыкавец, загадчыцу малочнатаварнай фермы “Стараселле” ААТ “Таргуны”.

На сваё прафесійнае свята ў мінулую пятніцу ў канцэртнай зале “Іскра” сабраліся работнікі аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці раёна. Мабыць, гэта самае багатае восеньскае свята, бо вырашчаны і сабраны ўраджай ужо знаходзіцца ў засеках, а на стол наш кладзецца пышным караваем. У святочную атмасферу можна было патрапіць адразу, толькі пераступіўшы парог. У фае “Іскры” шматлюдна: усмешкі, прывітанні, віншаванні, поціскі рук… Гучыць музыка, радуюць вока шматлікія экспазіцыі і выставы. Не адарвацца ад работ народных майстроў Дома рамёстваў: тут і салома- і лазапляценне, і вышыўка, і чаканка, і разьба па дрэве. Побач спецыялісты насеннай інспекцыі дэманструюць насенне траў і зерневых культур. Шырокі асартымент прадукцыі перапрацоўчай прамысловасці: купіць і паспытаць можна хлебабулачныя вырабы, каўбасы, вяндліну і розныя паўфабрыкаты, сыры, ёгурты, смятану і малако. Усе выставы маляўнічыя, па-майстэрску аформленыя. Над гэтым хараством лунаюць беларускія найгрышы і песні ў выкананні народнага ансамбля “Раніца”.

Докшыцкая зямля заўсёды славілася надзейнымі, таленавітымі, працавітымі людзьмі, адданымі сваёй справе, сваёй радзіме, славілася моцнымі сельскагаспадарчымі традыцыямі. Каравай — вынік плённай напружанай працы — па добрай шматгадовай традыцыі выносяць на сцэну лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі старшы камбайнер ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Уладзімір Лаўцэвіч і аператар машыннага даення ААТ “Таргуны” Ірына Кажапенька і ўручаюць гаспадару раёна Алегу Пінчуку.

– Завяршыўся чарговы сельскагаспадарчы год – час нястомнай працы хлебаробаў, механізатараў, агранамічнай службы – усіх працаўнікоў вёскі. Для іх гарачыя летнія месяцы прайшлі як адно імгненне ў барацьбе за хлеб. І сёлетні ўраджай збожжавых сапраўды парадаваў нас, – гаворыць Алег Леанідавіч. – Асаблівую падзяку хацелася б выказаць калектывам ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, дзе валавы збор зерня склаў 14103 тоны, сярэдняя ўраджайнасць – 48,7 цэнтнера з гектара, ДП “Гняздзілава-Агра”, у якім намалацілі 6187 тон зерня, атрымалі ў сярэднім 40,8 цэнтнера з гектара і СГФ “Бягомльскі”, дзе валавы збор зерня склаў 2746 тон, сярэдняя ўраджайнасць — 51 цэнтнер з гектара. Названыя гаспадаркі выйшлі пераможцамі ў раённым спаборніцтве сярод сельскагаспадарчых арганізацый.
Старшыня райвыканкама спыняецца таксама на выніках корманарыхтоўкі, на дасягненнях у жывёлагадоўлі, гаворыць пра вытворчасць мяса, мадэрнізацыю фермаў, поспехі перапрацоўчай прамысловасці, называў прозвішчы лепшых працаўнікоў у гэтых галінах. Выказвае ўдзячнасць таксама калектывам хлебазавода, вытворчага цэха Лепельскага МКК, прадпрыемству меліярацыйных сістэм, упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання, адзначае, што толькі граматная арганізацыя працы, разумнае вырашэнне эканамічных пытанняў, калектыўная зладжаная работа, узаемаразуменне і ўзаемапавага дазволяць дасягнуць яшчэ лепшых вынікаў. Цёпла і сардэчна віншуе са святам усіх, хто заняты ў сельскагаспадарчай вытворчасці, жадае моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, далейшых поспехаў у працы.

Узнагароду з рук начальніка райсельгасхарчу Сяргея Абіралы прымае вадзіцель ДП "Гняздзілава-Агра" Валерый Лісіца.

Узнагароду з рук начальніка райсельгасхарчу Сяргея Абіралы прымае вадзіцель ДП «Гняздзілава-Агра» Валерый Лісіца.

алектыў ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” — пераможца раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый у намінацыі “Павышэнне ўраджайнасці і павелічэнне вытворчасці зерня”.

алектыў ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” — пераможца раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый у намінацыі “Павышэнне ўраджайнасці і павелічэнне вытворчасці зерня”.

Затым на сцэну падымаецца начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Абірала. Павіншаваўшы працаўнікоў аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам, Сяргей Уладзіміравіч спыніўся на станоўчых выніках работы за год, акрэсліў пэўныя недахопы, звярнуў увагу на тое, што, каб дасягнуць поспеху ў кожнай галіне сельскай гаспадаркі, неабходна і надалей умацоўваць вытворчую і працоўную дысцыпліну, вучыцца разумна размяркоўваць і ўкладваць грашовыя сродкі, абапірацца на новыя тэхналогіі.

Надыходзіць момант самай урачыстай часткі святочнага мерапрыемства – ушанаванне перадавікоў вытворчасці.

А.Л. Пінчук пад бурныя апладысменты залы ўручае Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта. Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджваецца фермерская гаспадарка “Мацкевіч”.

У намінацыі “Павышэнне ўраджайнасці і павелічэнне вытворчасці зерня” сярод сельскагаспадарчых арганізацый першай групы пераможцам прызнаны калектыў ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, другое месца па праве ў калектыву ДП “Гняздзілава-Агра”. У другой групе гэтай намінацыі лідэрам стаў калектыў СГФ “Бягомльскі”.

Перадавыя камбайнеры і вадзіцелі раёна.

Перадавыя камбайнеры і вадзіцелі раёна.

Надзейнасць, адказнасць, любоў да роднай зямлі і сваёй справы, працавітасць і сумленнасць — гэтымі словамі можна ахарактарызаваць герояў жніва, якія і ў спёку, і ў непагадзь шчыравалі на хлебнай ніве. На сцэну пад незмаўкальныя апладысменты падымаюцца:

Уладзімір Лаўцэвіч – старшы камбайнер ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” (1-е месца сярод экіпажаў камбайнераў, занятых на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур);

Віктар Суднік і Іван Бяльчук – камбайнеры ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” (1-е месца сярод маладых экіпажаў камбайнераў);

Анатоль Каралёнак – вадзіцель ААТ “Барсучанка” (1-е месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку зерня ад камбайнаў 1-й групы);

Анатоль Трус – вадзіцель ААТ “Таргуны” (перавозка зерня ад камбайнаў 2-й групы);

Віктар Раткевіч – вадзіцель ААТ “Таргуны” (1-е месца сярод маладых вадзіцеляў);

Вячаслаў Аніковіч – камбайнер ААТ “Таргуны” (1-е месца сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў, занятых на нарыхтоўцы травяных кармоў);

Міхаіл Бадун – вадзіцель ДП “АграСітцы” (1-е месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, занятых на адвозцы травяных кармоў).

Нельга было не адзначыць і тых, хто ад рання да змяркання працуе на палях, жывёлагадоўчых фермах і комплексах. У ліку лепшых аказаліся:

Ірына Кажапенька – аператар машыннага даення ААТ “Таргуны” (1-е месца сярод аператараў машыннага даення);

Мікалай Гапанёнак – жывёлавод КУП “Докшыцкі” (1-е месца сярод жывёлаводаў па абслугоўванні дойнага статку);

Анатоль Паўтарака – аператар КУСГП імя Чэрныша (1-е месца сярод аператараў па вырошчванні маладняку БРЖ);

Мікалай Парфяновіч – аператар ААТ “Таргуны” (1-е месца сярод аператараў па адкорме маладняку БРЖ);

Ганна Шыкавец – загадчыца малочнатаварнай фермы “Стараселле” ААТ “Таргуны” (1-е месца сярод загадчыкаў жывёлагадоўчых фермаў);

Наталля Дзямідчык – тэхнік-асемянатар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” (1-е месца сярод тэхнікаў-асемянатараў).

Лепшымі галоўным аграномам раёна быў прызнаны Васіль Грыгаровіч (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”), галоўным заатэхнікам – Марыя Сухарэвіч (КУСГП імя Чэрныша), галоўным эканамістам – Ірына Траба (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”), галоўным бухгалтарам – Валянціна Ковель (СГФ “Бягомльскі”), галоўным інжынерам – Дзмітрый Аўтушка ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”), галоўнымі ветурачамі – Аляксандр Супранёнак (КУП “Докшыцкі”) і Сяргей Трус (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”).

Самых цёплых слоў заслугоўваюць і працаўнікі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, дзякуючы якім на нашым стале заўсёды ёсць свежы хлеб, малочныя і мясныя прадукты. Для ўзнагароджання за працоўныя дасягненні на сцэну падымаюцца машыніст цестараздзелачных машын філіяла “Докшыцкі хлебазавод” Наталля Ляснеўская, вадзіцель Уладзіслаў Салодкі, прыёмшчык-здатчык харчовай прадукцыі Галіна Броніна, вадзіцель малакавоза Докшыкага вытворчага цэха ААТ “Лепельскі МКК” Іосіф Барысевіч, машыніст мыечных машын Яніна Кеда, кладаўшчык Алена Палянская, вадзіцелі КУП “Докшыцкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” Андрэй Модаль і Станіслаў Вахавіч.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Абірала ўручае Грамату ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама брыгадзіру жывёлагадоўчай брыгады фермы “Бярозкі” Зоі Валасевіч, Граматы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу – в.а. дырэктара ДП “Гняздзілава-Агра” Юрыю Зязюлю і галоўнаму аграному ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Васілю Грыгаровічу.

На сцэну адзін за адным падымаюцца лепшыя працаўнікі гаспадарак раёна:

з ААТ “Докшыкі райаграсэрвіс” – Уладзімір Лаўцэвіч (2-е месца сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў, занятых на нарыхтоўцы травяных кармоў), Аляксандр Глушонак (2-е месца сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы травяных кармоў), Алена Каросцік (2-е месца сярод аператараў машыннага даення), Іна Скурко (2-е месца сярод аператараў па вырошчванні маладняку БРЖ), Іван Страмінскі (2-е месца сярод жывёлаводаў па абслугоўванні дойнага статку), Тамара Кавалёнак (2-е месца сярод аператараў па адкорме БРЖ);

з ДП “Гняздзілава-Агра” – Сяргей Васілевіч і Рыгор Васілевіч ( 3-е месца сярод экіпажаў камбайнераў), Валерый Лісіца (2-е месца сярод вадзіцеляў 2-й групы на перавозцы зерня ад камбайнаў), Алег Стэмпель (3-е месца сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў), Віктар Калбасіч (3-е месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, занятых на адвозцы травяных кармоў), Ала Грахоўская (3-е месца сярод аператараў машыннага даення);

з ААТ “Таргуны” – Юрый Малюжанец і Дзмітрый Фурсевіч (2-е месца сярод экіпажаў камбайнераў), Андрэй Маскалёнак і Вадзім Гушчык (2-е месца сярод маладых экіпажаў камбайнераў), Валянціна Юхневіч (3-е месца сярод аператараў па вырошчванні маладняку БРЖ);

з ААТ “Барсучанка” – Аляксандр Закрэўскі і Вадзім Сіўцэвіч (3-е месца сярод маладых экіпажаў камбайнераў), Іван Аляхновіч (3-е месца сярод вадзіцеляў, занятых на перавозцы зерня ад камбайнаў), Міхаіл Леановіч (2-е месца сярод маладых вадзіцеляў, занятых на перавозцы зерня ад камбайнаў), Сцяпан Шарох (3-е месца сярод жывёлаводаў па абслугоўванні дойнага статку);
з КУП “Докшыцкі” – Вольга Купрыенка (3-е месца сярод загадчыкаў жывёлагадоўчых фермаў), Аляксандр Каляга (2-е месца сярод тэхнікаў-асемянатараў);
з СГФ “Бягомльскі” – Юрый Гурло (2-е месца сярод загадчыкаў жывёлагадоўчых фермаў);

з ААТ “Замастачанскае” – Таццяна Кавеза (3-е месца сярод тэхнікаў-асемянатараў).

Асобныя словы ўдзячнасці і пашаны былі выказаны ў адрас запрошаных на свята ветэранаў аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.

На сцэне – самыя меншыя ўдзельнікі святочнага канцэрта

На сцэне – самыя меншыя ўдзельнікі святочнага канцэрта

Завяршылася свята па традыцыі цудоўным канцэртам, які падараваў гледачам радасць і добры настрой.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота А. Варанковіча
і В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *