В Докшицах идёт утепление терапевтического отделения

DSC00387Актыўна вядуцца рамонтныя работы будынка тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ. На аб’екце шчыруюць будаўнікі прыватнага прадпрыемства “ЯВГ-сэрвіс”, якое з’яўляецца генпадрадчыкам. З пачатку правядзення капрамонту асвоена 819 мільёнаў рублёў інвестыцый.
На гэтыя сродкі адрамантаваны дах, цеплавы вузел. Зараз вядзецца цеплавая рэабілітацыя фасаду мінералватай і плітамі (на здымку). Заменай вокнаў займалася ПМК-52.
У наступным годзе плануецца правесці вонкавы касметычны рамонт будынка, а таксама замяніць водаправодную і каналізацыйную сеткі. Адначасова ў бальнічным гарадку ўзводзіцца падмурак пад новы будынак зубапратэзнага аддзялення.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *