Вам патрэбна загартоўка? Вось лядовая пляцоўка!

IMG_4127

“Мароз і сонца! Дзень цудоўны!” – такімі воклічамі сустрэлі студзеньскія маразы аматары зімовых відаў спорту і кінуліся даставаць прыхаваныя лыжы і канькі. Калі залетась надвор’е не спрыяла загартоўцы мінусавымі тэмпературамі, то сёння лыжнікам і хакеістам пашанцавала. Засталося толькі знайсці месца, дзе пакатацца. А пра гэта паклапаціліся адпаведныя службы, якія залілі лядовыя пляцоўкі і арганізавалі пракат спартыўнага інвентару. У Докшыцах каток падрыхтаваны на гарадскім стадыёне. Лыжы і канькі можна набыць у пункце пракату па вул. Школьнай, 19 (будынак былой вячэрняй школы), які працуе з панядзелка па пятніцу з 8 да 20 гадзін (перапынак – з 13.00 да 14.00), у суботу і нядзелю з 10 да 18 гадзін (перапынак – з 14.00 да 15.00).

Ёсць лядовая пляцоўка і ў г.п. Бягомль – яе залілі ля ГДК. У доме культуры таксама працуе пракат спартыўнага інвентару. Аматараў зімовых відаў спорту тут чакаюць ва ўсе дні, акрамя панядзелка з 12 да 19 гадзін. Каб атрымаць рэчы ў пракат, не забудзьцеся ўзяць з сабой пашпарт.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *