В Докшицком районе жизнь человеку спас участковый

IMG_0125Сваім другім днём нараджэння – 13 лістапада – цяпер будзе лічыць Анатоль Казакоў з вёскі Вялікія Сітцы. Менавіта ў гэты ракавы дзень мужчына ледзь не згарэў ва ўласным доме.

Зусім выпадкова на месцы трагедыі аказаўся ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі Дзмітрый Віннікаў (на здымку). Па службовых справах у гэты час ён знаходзіўся ў населеным пункце сумесна з брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі, якой трэба было забраць і даставіць псіхічна хворага чалавека ў Лепельскую ПНБ.
Калі ўжо вярталіся назад, дыспетчар ЦРБ перадаў брыгадзе “хуткай” інфармацыю аб пажары ў адным з жылых дамоў. Па ўказаным адрасе і накіравалася аўтамашына.

Лейтэнант Віннікаў, убачыўшы моцнае задымленне дома, паспяшаўся ўнутр. Па яго словах, першым падумалася пра тое, што там знаходзяцца малыя дзеці. З ліхтарыкам у руцэ, амаль навобмацак у адным з пакояў участковы знайшоў гаспадара дома, які без прытомнасці ляжаў на падлозе. Ужо на вуліцы фельчар вярнуў да жыцця бедака. Дзякуючы мужнасці і рашучасці афіцэра міліцыі Дзмітрыя Віннікава, чалавек застаўся жывым.

Праз хвілін пяць падаспелі выратавальнікі. Пазней была названа і прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *