Служыць у ахове – прэстыжна

ОХРАНАСкладанае пытанне выбару прафесіі хвалюе як будучых выпускнікоў, так і іх бацькоў, пачынаючы са старэйшых класаў. Яны думаюць пра эфектыўнасць і запатрабаванасці той ці іншай спецыяльнасці, магчымасці кар’ернага росту і заробку.

Раённы аддзел Дэпартамента аховы раіць маладым людзям звярнуць увагу на прэстыжныя ўстановы адукацыі Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень дзве навучальныя ўстановы даюць магчымасць паступіць на факультэт міліцыі. Гэта Акадэмія МУС і Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь. Па заканчэнні навучання выпускнікам прысвойваецца запатрабаваная кваліфікацыя – юрыст.

Абітурыенты здаюць тры іспыты ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай ці рускай мове (на выбар), грамадазнаўстве і замежнай мове.

Прыём дакументаў ад будучых абітурыентаў ажыццяўляецца да 15 красавіка і напачатку неабходна звярнуцца ў групу кадраў Докшыцкага аддзела дэпартамента аховы. Гэта звязана з асаблівасцямі прафесійнага адбору абітурыентаў, бо далёка не кожны жадаючы зможа паступіць на службу ў органы ўнутраных спраў. Група кадраў па месцы жыхарства абітурыента, у сваю чаргу, праводзіць папярэдняе вывучэнне асобы кандыдата, накіроўвае яго на медыцынскі агляд.

Толькі пасля заключэння ваенна-урачэбнай камісіі і службы псіхалагічнай дыягностыкі прымаецца канчатковае рашэнне аб годнасці кандыдата да паступлення ва ўстановы адукацыі МУС і фарміруецца асабістая справа.

Усю неабходную інфармацыю інфармацыю пра парадак прыёму ў дадзеныя ўстановы адукацыі можна таксама атрымаць па тэлефонах прыёмных камісій ці на сайтах www.academy.mia.by, а таксама www.institutemvd.by, а таксама ў раённым аддзеле дэпартамента аховы па адрасе г.Докшыцы, вул. Ленінская, 20. тэлефоны 5-19-02, 5-29-02.

Падрыхтавала Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *