Два ДТЗ за дзень

УХТЫПагаршэнне надвор’я ў мінулыя выхадныя дадало работы дарожным службам і супрацоўнікам ДАІ. Не ўсе вадзіцелі змаглі перастроіцца да больш асцярожнага стылю кіравання, якога так неабходна прытрымлівацца на зімовай дарозе.

Па інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, адразу дзве аварыі адбыліся на тэрыторыі раёна ў нядзелю, 29 лістапада. Так, у 5 гадзін 45 хвілін вадзіцель аўтамабіля “Пежо” на аўтадарозе Мінск–Віцебск каля гарпасёлка Бягомль не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ 51-гадовы пасажыр аўтамабіля быў паранены і шпіталізаваны.
Праз пяць гадзін пасля гэтага выпадка недалёка ад Бягомля адбылося яшчэ адно ДТЗ.

Жыхар Мінска, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген” на аўтадарозе Мінск–Віцебск, не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем “Лада”. У выніку аварыі двое пасажыраў “Лады” былі паранены і шпіталізаваны.

У сувязі з гэтым, Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з заклікам быць вельмі ўважлівымі і пільнымі на дарозе, правільна выбіраць хуткасны рэжым, з улікам умоў надвор’я і стану дарожнага пакрыцця.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *