Берёзковской школе Докшицкого района подарили автомобиль

IMG_1325Прыемны падарунак – аўтамабіль “Газель” – прыпаднеслі Бярозкаўскай школе-садку шэфы з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Адбылося гэта на навагоднім ранішніку, куды да дзятвы завіталі міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, старшыня райвыканкама Алег Пінчук, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі па нашай вобласці Сяргей Канапелька, прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, а таксама сельвыканкама.

Міністр юстыцыі выказаў упэўненасць, што кампактны мікрааўтобус паспрыяе актыўнаму ўдзелу мясцовых школьнікаў у прадметных алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах. Да таго ж кожны школьнік атрымаў салодкі падарунак ад гасцей свята. Старшыня райвыканкама звярнуў увагу на тое, што ў школе добра наладжаны вучэбны працэс – абсалютная большасць выпускнікоў сёлета стала студэнтамі ВНУ, шмат робіцца па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Вось дзеля далейшага ўмацавання гэтага накірунку работы ад раённай улады Бярозкаўскай школе ўручаны сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару.

Пасля ўрачыстых віншаванняў усіх запрасілі на навагодняе прадстаўленне. У аснове казачнага сюжэта – адвечнае супрацьстаянне. Злыя сілы спрабуюць скрасці свята, добрыя – ім актыўна перашкаджаюць. У выніку, апошнія перамагаюць і запрашаюць дзятву ў навагодні карагод каля елачкі.

IMG_1425Вось так казачна завяршыўся 2015 год для Бярозкаўскай школы.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *