Парафьяновская школа Докшицкого района присоединилась к акции «Чудеса на Рождество»

12IMG_2504«Спяшайцеся рабіць дабро!» — заклікае рэспубліканская дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды”, якая даўно стала традыцыйнай. Як і летась, вучні Параф’янаўскай СШ актыўна далучыліся да гэтага мерапрыемства і сабралі падарункі. У мінулым годзе сюрпрызы атрымалі дзеткі з прытулку. Сёлета частку сабраных рэчаў перадалі малечы ў групу падоўжанага дня. Канцылярскія тавары сабралі і для дзетак Алесі Саульскай з Вітуніч, пра якую пісала наша газета крыху раней (“Родныя вытокі”, 2.12.2015 г., № 96).

– Нашы дзеці з радасцю ўдзельнічаюць у дабрачынных акцыях, – расказвае педагог-арганізатар школы Святлана Габруковіч. – Хоць што-небудзь – аловак ці гумку – стараюцца прынесці. Нам, дарослым, застаецца радавацца, што дзеці растуць добрымі, спагадлівымі і дзеляцца гэтымі якасцямі з навакольнымі.

НА ЗДЫМКУ: падарунак для сям’і Саульскіх у рэдакцыю даставілі Святлана Габруковіч з адзінаццацікласніцай Алінай Зорычус і дзесяцікласніцай Ксеніяй Грыгаровіч.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *