В ККЗ «Искра» г. Докшицы прошло праздничное мероприятие для детей с особенностями развития

IMG_3723Навагоднім віншаваннем прывітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта А.Л. Пінчук усіх прысутных на дабрачынным святочным мерапрыемстве для хлопчыкаў і дзяўчынак з асаблівасцямі развіцця, якое ладзілася ў ККЗ “Іскра”. Словы падзякі прагучалі для работнікаў РЦ КРНіР і аддзялення дзённага прабывання інвалідаў.

– Самае галоўнае, каб цяпло, якім вы дзеліцеся са сваімі выхаванцамі, прымнажалася і вярталася да вас, – гаварыў старшыня. – Няхай блізкія і родныя вас радуюць, а планы на будучы год збываюцца.

Пасля афіцыйнай часткі Дзед Мароз са Снягуркай прапанавалі ўсім, хто сабраўся на мерапрыемстве, апынуцца ў атмасферы навагодніх дзівосаў і чараўніцтва падчас прагляду мюзікла “Казкі старога ліхтара”, які падрыхтавалі настаўнікі і вучні Докшыцкай ДШМ.

На гэтым свята не скончылася – дзеці і дарослыя з задавальненнем вадзілі карагоды вакол ёлкі і ўдзельнічалі ў гульнявой праграме разам з казачнымі героямі (на здымку).

 Тэкст и фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *