Александр Судник и Вячеслав Гудзь из Докшицкого района стали лауреатами звания «Человек года Витебщины»

Высокую ўзнагароду з рук губернатара вобласці Мікалая Шарстнёва  атрымлівае Вячаслаў Гудзь.

Высокую ўзнагароду з рук губернатара вобласці Мікалая Шарстнёва атрымлівае Вячаслаў Гудзь.

Наперадзе ў Аляксандра Судніка ўрачысты момант.

Наперадзе ў Аляксандра Судніка ўрачысты момант.

У пятніцу ў абласным цэнтры адбылася ўрачыстасць, на якой ушаноўвалі лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”. У ёй прынялі ўдзел і працаўнікі нашага раёна.

На пачатку цырымоніі ўзнагароджання перад прысутнымі выступіў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Ён нагадаў пра вынікі, з якімі завяршыў мінулы нялёгкі год народна-гаспадарчы комплекс вобласці і акрэсліў тыя задачы, якія трэба выканаць сёлета. У прыватнасці Мікалай Шарстнёў зазначыў, што аграпрамысловы комплекс знаходзіцца на важным пераломным этапе. Далейшы лёс сельгаспрадпрыемстваў будзе вырашаць іх самаакупнасць. Летась аграрыі вобласці сабралі самы вялікі ўраджай збожжавых за апошнія 40 год. Упершыню сярэдняя ўраджайнасць дасягнула 36,6 цэнтнера з гектара. Сёлета яна павінна быць не менш за 40 цэнтнераў. Кіраўнік вобласці спыніўся таксама на павелічэнні выпуску якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, развіцці малога і сярэдняга бізнесу, культуры працы і вытворчасці, павышэнні якасці жыцця насельніцтва і іншых пытаннях.

Затым настаў зорны час тых людзей, якія сваёй працай ствараюць сёння гісторыю свайго краю. Пра кожнага, хто ўздымаўся на сцэну канцэртнай залы “Віцебск”, дзе атрымліваў прэстыжную ўзнагароду з рук старшыні аблвыканкама, былі сказаны добрыя словы. Членам нашай дэлегацыі, якую ўзначальваў кіраўнік раёна Алег Пінчук, канечне, асабліва прыемна было чуць, калі вядучыя агучвалі галоўныя заслугі лаўрэатаў звання з Докшыцкага краю. Было нагадана, што Аляксандр Суднік з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскага фестывалю “Дажынкі-2008” і “Дажынкі-2009”. Дастойную справу бацькі працягвае сын Віктар – пераможца мінулагодняга абласнога свята працаўнікоў вёскі. Вячаслаў Гудзь любую вытворчую задачу, пастаўленую перад ім, выконвае якасна і ў тэрмін. Ён выдатна валодае тэхнічнымі і эксплуатацыйнымі навыкамі выкарыстання розных аўтамабіляў.

Урачыстасць прадоўжыў вялікі канцэрт, у якім выступілі лепшыя творчыя калектывы і асобныя выканаўцы Віцебшчыны. Таленты Докшыччыны ў ім прадстаўляў вядомы вакаліст Андрэй Чабан. Адкрыў канцэртную праграму паказ нацыянальных строяў усіх рэгіёнаў вобласці. Мужчынскі строй Докшыцкага краю дэманстраваў кіраўнік клуба пчаляроў і аматараў мёду “Залатая пчолка” з Пруднік Міхаіл Радзюк.

Перапоўненых эмоцыямі герояў пасля заканчэння свята першым цёпла і сардэчна павіншаваў старшыня райвыканкама А.Л. Пінчук.

Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *