Докшицкий отдел МЧС принимал гостей

IMG_1065У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях на мінулым тыдні адбылася сустрэча са школьнікамі. Вучні Параф’янаўскай сярэдняй школы прыехалі ў Докшыцы, каб пазнаёміцца з работай выратавальнікаў. Хлопчыкам і дзяўчынкам была прадэманстравана тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні аддзела. Дзеці змаглі пераапрануцца ў баявую спецформу, спрабавалі дыхаць у спецыяльных апаратах, карыстацца першымі сродкамі для тушэння пажару.

Сустрэча закончылася віктарынай, падчас якой інспектары задавалі пытанні, якія датычацца бяспекі жыццядзейнасці людзей. Кожны ўдзельнік атрымаў памятныя буклеты на супрацьпажарную тэматыку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *