В Докшицкой детской школе искусств прошла встреча с протоиереем Георгием Мелешко

IMG_361115 лютага, у свята Стрэчання Гасподняга, паўсюдна адзначаецца Дзень праваслаўнай моладзі. У гэты дзень у Докшыцкай дзіцячай школе мастацтваў адбылася сустрэча настаяцеля прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэя Георгія Мялешка з працоўнай моладдзю ўстановы (на здымку).  

Думка пра стварэнне арганізацыі, якая б з’яднала моладзевыя праваслаўныя рухі ва ўсім свеце, з’явілася яшчэ да Другой сусветнай вайны. На ўсеправаслаўнай канферэнцыі ў лістападзе 1930 г. у Фессалоніках (Грэцыя) прагучала прапанова стварыць арганізацыю для каардынацыі дзеянняў праваслаўнай моладзі. У 1953 годзе ў Францыі прайшла першая генеральная асамблея Сусветнага праваслаўнага моладзевага руху “Сіндзесмас”. Само слова SYNDESMOS паходзіць з паслання апостала Паўла да Ефесянаў і азначае “сувязнае звяно”, “саюз любові”. У рабоце асамблеі прынялі ўдзел маладыя людзі з 46 краін свету: рускія, сербы, фіны, грузіны, румыны, сірыйцы, індусы і інш. Галоўная задача, якую яны паставілі перад сабой, – стварэнне міжнароднай арганізацыі праваслаўнай моладзі. Мэтай гэтага аб’яднання стала развіццё супрацоўніцтва і абмен вопытам паміж праваслаўнымі моладзевымі рухамі і багаслоўскімі вучэбнымі ўстановамі ва ўсім свеце, садзейнічанне больш глыбокаму асэнсаванню веры, узаемная падтрымка праваслаўнай моладзі ў імя выратавання. У чэрвені 1992 года на 14 асамблеі па блаславенні ўсіх глаў Памесных Праваслаўных Цэркваў 15 лютага, дзень Стрэчання Гасподняга, устанаўліваецца як Дзень праваслаўнай моладзі.

Сустрэча ў гэты святочны дзень протаіерэя Георгія Мялешка ў школе мастацтваў невыпадковая. У калектыве ўстановы ў асноўным працуе моладзь. Многія настаўніцы спяваюць у хоры пры храме. А навучэнцы з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, якія праводзяцца падчас тых ці іншых праваслаўных святаў. У сваёй пропаведзі протаіерэй пажадаў маладым людзям узрастаць духоўна, праслаўляць Бога сваімі справамі і малітвамі, несці свет Евангельскай ісціны, якая павінна пацвярджацца добрымі справамі, любоўю і міласэрнасцю.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *