Кантэйнер – не “апошні прытулак”

IMG_5088

Кантэйнер – не “апошні прытулак” пластыку, а прывучаць да раздзельнага збору смецця лепш з дзяцінства. Дакшычанін Назар з гэтым абавязкам спраўляецца з радасцю.

Многія беларусы не робяць сартавання бытавых адходаў нават пры наяўнасці спецыяльных кантэйнераў. Чаму так адбываецца? На тое некалькі прычын. Сярод іх сумненне і няведанне, што на самой справе адбываецца з адходамі пасля таго, як іх забірае смеццявоз. Многія не ўпэўнены, ці сапраўды другасныя адходы будуць перапрацаваны. Спецыяльна для руху “Цель 99”, а таксама, каб развеяць усе сумненні і паказаць, што перапрацоўка ў Беларусі ёсць, установай “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” знятыя міні-фільмы. У іх паказваецца, што адбываецца з адходамі паперы, шкла, пластыку пасля таго, як іх выкінулі ў кантэйнеры для раздзельнага збору смецця.

Міні-фільмы можна паглядзець на youtube-канале target99 Belarus ці знайсці ў Інтэрнэце пад хэштэгам  #переработка99.

Здымкі фільмаў вяліся ў снежні мінулага года ў Мінску, Гомелі, Добрушы, Гродна і Барысаве на прадпрыемствах, дзе праводзіцца дасарціроўка адходаў, падрыхтоўка іх да выкарыстання і рэальная перапрацоўка.

Даведачна: “Цель 99” – гэта рух у падтрымку раздзельнага збору бытавых адходаў, які ініцыянаваны Аператарам другасных матэрыяльных рэсурсаў у 2015 годзе. Ён аб’ядноўвае жыхароў нашай краіны вакол агульнай ідэі “Ад кожнага чалавека залежыць сітуацыя з бытавымі адходамі ў краіне. Хочаш, каб стала лепш наўкол – рабі простую рэч – раздзяляй бытавыя адходы.

Тэкст і фота Наталлі НАВІЦКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *