Спортсмены-любители из Докшицкого района приняли участие в лыжероллерном марафоне

photo_2024-11-19_10-42-21

Светлогорский клуб «Многоборец» 17 ноября проводил очередные соревнования (дистанция у мужчин — 45 км, женщины — 22 км).

Юрый і Ганна Глазко пасля ўзнагароджання.

Юрый і Ганна Глазко пасля ўзнагароджання. Фота з асабістага архіва герояў публікацыі.

Удала выступіла на лыжаролерным марафоне сям’я спартсменаў-аматараў Юрыя і Ганны Глазко з нашага раёна.

Ганна з Юрыем як сапраўдныя аматары актыўных відаў спорту, нягледзячы на пэўныя траўмы, якія меліся, што называецца, у анамнезе, прынялі рашэнне пераадолець дарогу ў шэсць гадзін і накіраваліся на Гомельшчыну, а дакладней на мемарыяльны комплекс “Ала”, дзе мусіла адбыцца падзея. Гонку нашы землякі прайшлі з задавальненнем і дастойным вынікам. Ганна – за 1 гадзіну 13 хвілін і заняла трэцяе месца, Юрыю спатрэбілася 1 гадзіна 55 хвілін, каб прабегчы 45 кіламетраў. І гэта вынік сёмага месца.

Пасля фінішу ўсе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да мемарыяла.

– Ужо толькі дзеля таго каб пабываць на мемарыяльным комплексе “Ала”, трэба было пераадолець такі шлях, – падзялілася эмоцыямі Ганна Глазко. – Гэта месца смутку вельмі блізкае па духу да “Хатыні”. Толькі ў Але ў студзені 1944 года забіта і знішчана больш за дзве тысячы чалавек, у тым ліку каля васьмісот дзяцей. Прабегчы тут марафон – гонар і даніна павагі. Да таго ж заўжды прыемна сустрэцца з аднадумцамі з розных куткоў Беларусі.

Таксама ў лыжаролерным марафоне ўдзельнічаў інжынер электрасувязі Докшыцкага УЭС Аляксандр Глінскі.

Спартсмен-аматар Аляксандр Глінскі пастаянна трэніруецца ва ўрочышчы Чыстаполле. Фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Спартсмен-аматар Аляксандр Глінскі пастаянна трэніруецца ва ўрочышчы Чыстаполле. Фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Па выніках гонкі ён трапіў у лік лепшых удзельнікаў сярод мужчын і жанчын, якія выступалі на лыжаролерах беларускага вытворцы SKIBEL. Разам з яшчэ пяццю спартсменамі-аматарамі Аляксандр атрымаў узнагароду ў намінацыі “За абсалют”.

– У спаборніцтвах, якія адбываюцца ў такім святым месцы, удзельнічаю не ўпершыню, – сказаў спартсмен. – Тое, што мы, нашчадкі пераможцаў, маем магчымасць займацца мірнымі справамі, а менавіта спортам, – маркер таго, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны народ быў не зломлены, і парасткі жыцця далі свае ўсходы. Нягледзячы на халодны, пранізлівы вецер падчас сёлетняга марафону, было вельмі прыемна бегчы 45 кіламетраў у кампаніі моцных сяброў-удзельнікаў. Атмасфера – космас. Усмешкі, абдымкі, стасункі, бо з некаторымі таварышамі сустракаліся на гоначных трасах толькі ў мінулым годзе.

Аляксандр Глінскі – пастаянны ўдзельнік і пераможца галіновых спаборніцтваў па лыжных гонках. Вядомы ён сваімі перамогамі і ў раёне. Зімою – на лыжах, у іншыя сезоны – на лыжаролерах ці бягом спартсмен-аматар пастаянна трэніруецца ва ўрочышчы Чыстаполле. Летась высакакласны спецыяліст філіяла “Белтэлекам” быў удастоены дзяржаўнай узнагароды – медаля “За працоўныя заслугі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *