Сігналізацыя – вартуе

Ohrannaya-signalizatsiyaСтатыстыка сведчыць, што з агульнай колькасці крадзяжоў маёмасці кожны трэці – з кватэры грамадзян. Для органаў унутраных спраў іх прафілактыка працягвае заставацца адным з актуальных накірункаў дзейнасці.

Каб абараніць асабістую маёмасць, раённы аддзел Дэпартамента аховы прапаноўвае абсталяваць жылыя дамы, кватэры, гаражы, дачы сродкамі ахоўнай сігналізацыі. Трэба толькі звярнуцца ў аддзел аховы, і спецыялісты выедуць на месца для дадатковай кансультацыі і абсталявання сігналізацыяй.

Па жаданні ўладальніка жылога памяшкання, таксама заключаюцца дагаворы па ахове жылых памяшканняў з выездам пры спрацоўванні сігналізацыі пры ўмове размяшчэння жылых памяшканняў на адлегласці да 3 кіламетраў ад мяжы населеных пунктаў, у якіх маюцца нарады аховы (Докшыцы, Бягомль).

Райаддзел аховы прадстаўляе папярэдні арыенціровачны каштарыс на выкананне мантажных работ, а таксама магчымасць аплаты з растэрміноўкай на паўгода.

П. Бахановіч,
старшы інспектар-інжынер райаддзела
Дэпартамента аховы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *