Спутница райцентра появилась в Докшицком районе

IMG_6462Амаль побач з Докшыцамі, убок ад бальшака, што вядзе на Рачныя, Бірулі, расцягнулася вёска Вецяра. Гэты вялікі населены пункт называюць так гадоў 60-70, а да таго тут налічваліся тры вёсачкі: Дамашы, Крывічане і Вецяра. Па словах старэйшыны Галіны Магучай, злучыліся яны ў адну шляхам перасялення людзей з хутароў. Аднак старэйшыя жыхары, як, напрыклад, 90-гадовая Марыя Жалтоўская, добра памятаюць, што ля гасцінца былі нічым не вызначальныя Дамашы. Праз невялі прамежак цягнуліся да клуба Крывічанні, у якіх знаходзілася пачатковая школа. Клуб адносіўся да Вецяры, а дарога праз іх вяла ў балота. На тэрыторыі Вецяры некалі быў панскі маёнтак, які належыў кульгавай пані Руткоўскай. Ад яго засталіся тоўстыя мураваныя слупы, на якіх трымалася агароджа. Большасць з іх з цягам часу разбурылі і прымянілі камяні, якасны цэментны раствор у падмуроўкі пад хаты. Праўда, рэштка іх, высокіх і ўрослых у зямлю, засталася да сённяшняга дня.
IMG_6447Чаму тыя назвы сцёрліся, а засталася Вецяра – дакладна невядома. Мяркуецца, што назва звязана з прыроднымі катаклізмамі. Чамусьці, як толькі паднімаецца вялікі вецер, уздымаецца бура, то менавіта гэта вёска абавязкова церпіць: то дах на хаце сарве, то гаспадарчыя пабудовы зложыць. І тым не менш, людзі любяць свой абжыты куток і пра іншае месца жыхарства не мараць. Спадзяюцца, што стане Вецяра вёскай-спадарожніцай райцэнтра.

Старонку падрыхтавалі Нэлі Бяляўская і Аляксандр Варанковіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *