Председатель Докшицкого райисполкома Олег Пинчук поздравил комбайнёров-тысячников района

Тры тыдні спякотнага лета – і ўборка збожжавых завершана. Да яе рыхтаваліся загадзя, арганізоўвалі спаборніцтвы, прадумвалі кожную дэталь на выпадак непагадзі ці іншай непрадбачанай сітуацыі. А яна (уборка) прайшла на адным дыханні: размерана і спакойна. Хапіла і часу, і тэхнікі, і саляркі… Хапіла і тысячных намалотаў на экіпаж камбайнераў. Сёлета ў раёне іх 25. І калі па звычцы яны “раслі” ў ААТ “Таргуны” і “Докшыцкі райаграсэрвіс”, час ад часу ў ДП “АграСітцы”, то ў “ААТ “Замастачанскае” з’явіўся камбайнер-тысячнік, як баравік сярод поля. Усё таму, што было многае зроблена дзеля таго, каб збожжавая ніва стала высокаўраджайнай. Валавы намалот у раёне сёлета склаў 66,2 тысячы тон. Лічба не самая высокая, якую дасягалі докшыцкія хлебаробы, але дастаткова ўнушальная. Ды і пакуль не канчатковая, бо апошні акорд на збожжавай ніве яшчэ не прагучаў.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук выказаў жаданне паціснуць руку кожнаму камбайнеру, які зможа дасягнуць тысячнай мяжы па намалотах. Вось таму, нягледзячы на сваю занятасць, ён наведаў кожны экіпаж камбайнераў, пабываў нават на самым аддаленым участку, дзе ішло жніво.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук (справа) віншуе з тысячным намалотам зерня Аляксандра Савульскага. На заднім плане злева направа галоўны інжынер ААТ “Таргуны” Сяргей Гушчык і дырэктар Аляксандр Тулоўскі.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук (справа) віншуе з тысячным намалотам зерня Аляксандра Савульскага. На заднім плане злева направа галоўны інжынер ААТ “Таргуны” Сяргей Гушчык і дырэктар Аляксандр Тулоўскі.

У ААТ “Таргуны” за вёскай Загалаўе ў той дзень жалі рапс. За плячамі Уладзіміра Парфяновіча, Аляксандра Аксючыца, Андрэя Маскалёнка і Сяргея Гмырака былі чаканыя намалоты – 1000 тон зерня! Механізатары шчыра ўсміхаліся адзін другому, віншавалі з перамогай. Дарэчы, усе, апрача Маскалёнка, дасягалі неаднаразова і больш высокага ўзроўню. Газета неаднойчы пісала пра тое, як некалі “сувораўскі” механізатар Парфяновіч сеў за штурвал “Нівы” і марыў пра новы камбайн, а таму стараўся даказаць, што здолее справіцца з любой тэхнікай, любой пастаўленай перад ім задачай. Пастаянным героем публікацый раёнкі з’яўляецца Сяргей Гмырак, які і на трактары германскай вытворчасці “ас”, і за штурвалам айчыннага камбайна “спец”.

Гледзячы на работу Аляксандра Аксючыца нараджаецца гонар за ўвесь народ беларускі. Якія ён пасля сябе пакідае рулоны сена ў бліскучай поліэтыленавай плёнцы! Справіўся з новай тэхнікай, якой у раёне дагэтуль не было. А хіба не выклікае гонару Андрэй Маскалёнак, які пасля каледжа працуе ў роднай гаспадарцы механікам, завочна вучыцца ва ўніверсітэце, а ў час неадкладных сельгасработ садзіцца за штурвал камбайна! Зразумела, што інжынер з яго атрымаецца адмысловы і, як сёння Сяргей Гушчык, сумее пры неабходнасці трымаць у належным парадку машынна-трактарны парк таварыства. Алег Леанідавіч жадае ўдзельнікам жніва далейшых поспехаў у працы, зычыць здароўя, шчасця, дабрабыту, дзякуе за стараннасць.

На мехдвары ў “Таргунах” амаль пакутаваў Аляксандр Аксючыц – мужчына жвавы, энергічны. Ён сумеў перакрочыць тысячную мяжу па намалотах збожжавых, але дасягнуць вышэйшых паказчыкаў перашкодзіла паломка камбайна. Як ні кажы, а такое на практыцы здараецца. Старшыня райвыканкама цісне яго мазолістую моцную руку і выказвае спадзяванні на тое, што далейшы ход спраў у механізатара не будзе азмрочаны такімі здарэннямі.

Юрый Малюжанец (ААТ “Таргуны”)

Юрый Малюжанец (ААТ “Таргуны”)

Камбайнеры (злева направа) : Дзмітрый Міхалевіч і Аляксандр Хадаровіч (ДП “АграСітцы”).

Камбайнеры (злева направа) : Дзмітрый Міхалевіч і Аляксандр Хадаровіч (ДП “АграСітцы”).

Далей шлях па землях ААТ “Таргуны” вядзе да вёскі Дубавое. Тут жне неаднаразовы “тысячнік” Юрый Малюжанец і малады камбайнер Алег Радзевіч. Здаецца, што ад працы хлопцы не стамляюцца, а атрымліваюць адно задавальненне.

Вячаслаў Стрыжонак з ААТ “Замастачанскае” на сваім жыццёвым шляху паспрабаваў сябе ў розных ролях. Аднак прага да зямлі, да нівы, што песціць вока, вабіць пахам спелага хлеба, цягне магнітам. Вось таму сеў малады чалавек за штурвал камбайна, быццам аказаць шэфскую дапамогу, і працаваў без аглядкі, як для сябе: толькі наперад, да таго ляснога грэбеня, на новы малаконтурны ўчастак. Урэшце, не ставячы перад сабой такой мэты, намалаціў больш чым тысячу тон збожжа і сам быў здзіўлены гэтым вынікам.

Алег Радзевіч (ААТ “Таргуны”)

Алег Радзевіч (ААТ “Таргуны”)

У ДП “АграСітцы” Дзмітрый Міхалевіч і Аляксандр Кудзерка з тых, хто імкліва ідзе да мэты. Для іх намалаціць па тысячы тон зерня – справа гонару. Быў бы толькі ўраджай! А таму, нягледзячы на тое з кім працуюць “у спулцы”, дабіваюцца станоўчых вынікаў. Сёлета Міхалевіч мае ў памочніках будучага ўрача – Аляксандра Хадаровіча, а Кудзерка працуе з сынам – у будучым праграмістам. Два экіпажы зладжаныя і старанныя, а таму і поспех у працы ёсць, і дасягненні.

Камбайнеры (злева направа) Дзмітрый і Аляксандр Кудзеркі (ДП “АграСітцы”).

Камбайнеры (злева направа) Дзмітрый і Аляксандр Кудзеркі (ДП “АграСітцы”).

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКАХ (злева направа) камбайнеры: 1. Дзмітрый Міхалевіч і Аляксандр Хадаровіч (ДП “АграСітцы”). 2. Дзмітрый і Аляксандр Кудзеркі (ДП “АграСітцы”). 3. Вячаслаў Стрыжонак (ААТ “Замастачанскае”). 4. Уладзімір Парфяновіч, Аляксандр Аксючыц, Андрэй Маскалёнак, Сяргей Гмырак (ААТ “Таргуны”). 5. Юрый Малюжанец (ААТ “Таргуны”). 6. Алег Радзевіч (ААТ “Таргуны”).

 

Камбайнеры (злева направа) Уладзімір Парфяновіч, Аляксандр Аксючыц, Андрэй Маскалёнак, Сяргей Гмырак (ААТ “Таргуны”).

Камбайнеры (злева направа) Уладзімір Парфяновіч, Аляксандр Аксючыц, Андрэй Маскалёнак, Сяргей Гмырак (ААТ “Таргуны”).

Вячаслаў Стрыжонак (ААТ “Замастачанскае”)

Вячаслаў Стрыжонак (ААТ “Замастачанскае”)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *