Губернатор посетил Докшицкий район

DSCN2576У мінулую пятніцу старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў наведаў наш раён. У цэнтры ўвагі кіраўніка вобласці было знаёмства з ходам вясенне-палявых работ. Але ў час паездкі ён разам са старшынёй райвыканкама Алегам Пінчуком не прамінуў наведаць некаторыя будаўнічыя аб’екты, у прыватнасці, стаматалагічны корпус, які ўзводзіцца ў райцэнтры. Пацікавіўся не толькі тым, як ідзе яго будаўніцтва, але і набыццём неабходнага медабсталявання для новага аддзялення. Агледзеў тэрапеўтычны корпус, дзе падчас капрамонту заменены дах, вокны, зроблена цепларэйнавацыя сцен, прыведзены ў парадак камунікацыі ў падвале. Наведаўся ў палаты дзённага аддзялення, пагутарыў з пацыентамі.

У ААТ “Таргуны” Мікалай Шарстнёў завітаў на жывёлагадоўчую ферму “Вецяра”, дзе азнаёміўся з ходам узвядзення даільнай залы. Застаўся задаволены тэмпам будаўніцтва і тым, як у яго ўносяць уклад арганізацыі і прадпрыемствы раёна. У размове з дырэктарам гаспадаркі звярнуў увагу на прыярытэтныя накірункі ў далейшым развіцці жывёлагадоўчай галіны: удасканаленне ўмоў утрымання жывёлы і трывалая кармавая база. Даў станоўчую адзнаку таму, як працуюць у гаспадарцы з рапсам. Азіміну гэтай культуры назваў адной з лепшых у вобласці. Адзначыў, што калі падобны падыход будзе назірацца і ў рабоце з канюшынай, люцэрнай, гарохам, то гаспадарка здолее поўнасцю забяспечыць сябе таннымі бялковымі кармамі, якія дазволяць атрымаць запланаваныя высокія надоі пры нізкім сабекошце прадукцыі. Пры наведванні нядаўна ўзведзенага сучаснага памяшкання для БРЖ, пацікавіўся існуючай тэхналогіяй утрымання жывёлы, назапашваннем арганікі (на здымку). З веданнем справы параіў звярнуцца да некаторых момантаў, што засталіся па-за ўвагай спецыялістаў.

Затым Мікалай Шарстнёў накіраваўся на палеткі, дзе азнаёміўся з ходам арганізацыі вясенне-палявых работ. Гэта ж пытанне яго цікавіла ў час наведвання ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, СГФ “Бягомльскі”.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *