“Не пакідайце дзяцей адных!”

детПрафілактычная акцыя пад такой назвай праходзіць у нашым горадзе і раёне з 11 мая па 1 чэрвеня. Прымеркавана яна да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Асноўная мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу да праблем дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, знізіць колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей, стварыць ім бяспечныя ўмовы дома, на вуліцы і ля вадаёмаў у час адпачынку.

Акцыя, арганізатарам якой з’яўляецца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, перш за ўсё накіравана на работу са шматдзетнымі сем’ямі, дамамі сямейнага тыпу, сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

С. Дземідовіч,
пажарны інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *