Докшицкие школьники пополняют школьную «казну»

б 107Не за гарамі новы навучальны год. Школы зіхацяць і пахнуць свежай фарбай, радуюць вока цікава аформленыя класы і кабінеты, ідзе падрыхтоўка да ўрачыстых лінеек, першых урокаў, святочных канцэртаў і мерапрыемстваў, што адбудуцца 1 верасня. Школа – агульны дом, дзе з году ў год дружнай сям’ёй жывуць вучні, настаўнікі, тэхперсанал. А якому ж гаспадару не хочацца, каб яго дом быў прыгожым, утульным і сучасным? Толькі для гэтага, як вядома, патрабуюцца пэўныя грашовыя сродкі. Вось і стараюцца жыхары школьных дамоў, па меры магчымасцей, зарабіць грошы для добраўпарадкавання сваіх альма-матар. У жніўні такія магчымасці з’яўляюцца, калі ў садах паспяваюць-наліваюцца яблыкі. Таму і настаўнікі знаходзяць час адарвацца ад паўсядзённых школьных клопатаў, і вучні ў канікулярны час прыходзяць ім на дапамогу – ідзе збор і продаж дарункаў саду.
Калектыў Тумілавіцкай сярэдняй школы адпрацаваў на зборы яблыкаў цэлы тыдзень. Яно і не дзіўна: сад каля вёскі Сценка настолькі вялікі і ўраджай настолькі багаты, што ў ім можна, напэўна, завіхацца цэлы месяц. У сераду, напрыклад, там працавала большасць работнікаў школы, а да іх далучыліся яшчэ пяцёра вучняў 7-8 класаў. Настаўнікі асабліва адзначылі стараннасць Міхаіла Галінскага і Антона Ляпёшкі, і ў дадатак Мішаву актыўнасць: не прапусціў ніводнага дня. Думаецца, самай большай узнагародай для гэтых вучняў будзе ўсведамленне таго, што ў новых школьных набытках ёсць часцінка і іх працы.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
НА ЗДЫМКУ: яшчэ па адным вядзерцы – і прычэп поўны! (злева направа) Насця Барысік, Віка Яхімовіч, Павел Русак, Міша Галінскі і Антон Ляпёшка.
Фота аўтара.

Комментарии:

Один комментарий для “Докшицкие школьники пополняют школьную «казну»

  • 27.08.2016 в 8:11 дп
    Permalink

    Даже интересно стало. И сколько же денег заработали на ремонт эти дети при закупочной цене 4 копейки за килограмм? 🙂

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *