Есть первые тысячники в Докшицком районе!

IMG_8653На мінулым тыдні, у пятніцу, з рабочым візітам наш раён наведалі губернатар вобласці Мікалай Шарстнёў і старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазьміцель. Іх прыезд супаў са значнай і прыемнай падзеяй: на рахунку двух экіпажаў камбайнераў – па тысячы тон збожжа. Па праве можа ганарыцца сваімі працаўнікамі ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”: не здалі сваіх мінулагодніх пазіцый старшыя камбайнеры – вопытны Уладзімір Лаўцэвіч і малады ды няўрымслівы Віктар Суднік. Менавіта яны разам з камбайнерамі Уладзімірам Вахавічам і Сяргеем Калягам сталі першымі тысячнікамі ў раёне.
Павіншаваць пераможцаў на поле каля вёскі Куты разам з губернатарам прыбыла дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама Алегам Пінчуком. Звонкай песняй, хлебам-соллю сустрэлі гасцей работнікі аддзела культуры, народны ансамбль народнай песні “Раніца”. Словы шчырай падзякі выказаў Мікалай Шарстнёў механізатарам, кіраўніцтву і спецыялістам гаспадаркі, упраўленню райсельгасхарчу, асабіста старшыні райвыканкама за выдатныя вынікі ў рабоце, граматную яе арганізацыю. Неаднаразовы прызёр абласных і рэспубліканскіх “Дажынак”, удзельнік V Усебеларускага народнага сходу, камбайнер Уладзімір Лаўцэвіч, які з году ў год лідзіруе на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур – намалочвае звыш дзвюх тысяч тон, у сваю чаргу, падзякаваў абласному кіраўніцтву за высокую ацэнку працоўных поспехаў. Ён запэўніў, што IMG_8704механізатары аграсэрвіса будуць і надалей прыкладаць усе намаганні, каб завяршыць жніво якасна і ў максімальна сціслыя тэрміны.
Няма сумненняў, што не адстане ад старэйшага таварыша і Віктар Суднік, які, нягледзячы на маладыя гады, таксама мае значны вопыт у хлебаробстве, можна сказаць, вырас у камбайне і стаў дастойным прадаўжальнікам бацькоўскай справы.
Дыпломы ўпраўлення райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу камбайнерам-тысячнікам уручыў Алег Пінчук, а падарункі яны атрымалі з рук губернатара. Дыпломы і падарункі для пераможцаў падрыхтавалі таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук. Пасля ўрачыстага моманту віншавання лідараў раённага спаборніцтва старшыня аблвыканкама адзначыў:
– Тэмпы ўборкі збожжа ў Докшыцкім раёне задавальняюць. Увогуле хлебаробы вобласці звыклыя да нялёгкіх умоў працы ў сельскай гаспадарцы: Віцебшчына – зона рызыкоўнага земляробства з абмежаваным перыядам IMG_8857вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Але ў гэтым годзе сітуацыя надзвычай складаная: вясной частку зямель заліло дажджом, частку, наадварот, засушыла. Не ўсталявалася добрае надвор’е і падчас жніва, таму на сённяшні дзень з палёў убрана толькі 40 працэнтаў вырашчанага. Калі прыродныя ўмовы не зменяцца ў лепшы бок, страты будуць значнымі. Давядзецца карэкціраваць плошчы для пасеву азімых культур, некаторыя палі прыйдзецца пераводзіць у кармавую групу – больш эфектыўным будзе закласці траншэі з кармамі для жывёлагадоўчых фермаў. Неспрыяльнае надвор’е – асноўная на сённяшні дзень праблема, якую мы, да ўсяго, не ў стане вырашыць, можам толькі прыстасавацца. А па арганізацыі работ заўваг няма: старшыня райвыканкама сваю справу ведае, кіраўнікі гаспадарак і спецыялісты вопытныя, механізатары гатовы на ніве і дняваць, і начаваць, каб толькі сабраць ураджай своечасова.

Сапраўды, жнівень – самая гарачая пара ў коле сельскагаспадарчых работ. Акрамя ўборкі збожжа, трэба яшчэ хуткімі тэмпамі звозіць з палёў салому, заворваць глебу, сеяць азімы рапс. Неабходная колькасць тэхнікі для ўсіх работ у аграсэрвісе маецца – гэта значны плюс. І кіраўніцтва, і агранамічную службу, і механізатараў хвалююць найбольш умовы надвор’я: пасля дажджоў псуюцца нівы – рэжуцца каляіны на вільготнай глебе, пераспелыя зярняты асыпаюцца, на большай магутнасці вымушаны працаваць сушылкі, а гэта, вядома, павялічвае сабекошт зерня. Тым не менш камбайнеры ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” на жніве, як на полі бою, не здаюцца, не трацяць ні адной зручнай для працы хвілінкі, і новыя тысячнікі ў гаспадарцы, можна сказаць, на падыходзе.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *