Вальщики Бегомльского лесхоза победили в областных соревнованиях «Лесоруб — 2016»

f152804165f8b6a1ef77de6cbc210c38У мінулую пятніцу на базе Гарадоцкага лясгаса адбыўся абласны чэмпіянат вальшчыкаў “Лесаруб – 2016”. Як і ў мінулым годзе, пальму першынства на ім трымала каманда ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”.
У яе састаў уваходзілі Аляксандр Бобрык, Сяргей Радзюк, Аляксандр Юковіч і Аляксандр Паўловіч. Дарэчы, апошні Аляксандр, вальшчык з Вітуніцкага лясніцтва, у абласных спаборніцтвах браў удзел упершыню. І адразу паспяхова – першае месца ў намінацыі “Юніор”. Разам з камандай у якасці суддзі на чэмпіянаце знаходзіўся ляснік Докшыцкага лясніцтва Ігар Касцюк, які мае статус суддзі міжнароднай катэгорыі.
Частка прадстаўнікоў каманды будзе ўключана ў абласную зборную, якая ў хуткім часе адправіцца на рэспубліканскія спаборніцтвы.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *