Тематическая выставка «Жизнь-подвиг» проходит в Докшицах (+фото)
Пад такой назвай у ККЗ “Іскра” разгарнулася тэматычная выстава, прымеркаваная да 100-годдзя стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Сярод экспанатаў – узоры форменнага адзення і галаўных убораў ваеннаслужачых Узброеных Сіл і Ваенна-Марскога Флоту Савецкага Саюза, форма беларускіх вайскоўцаў, савецкія і беларускія дзяржаўныя ўзнагароды, знакі адрознення і многія іншыя экспанаты паслярэвалюцыйных часоў і сучаснасці. Аўтар выставы – настаўнік фізкультуры з Будслава Валерый Хацяновіч.
На афіцыйным адкрыцці выставы дзеці з задавальненнем прымяралі фуражкі, бесказыркі, пілоткі, цікавіліся тым, што знаходзіцца ў палявых сумках.
Выстава, якая будзе працаваць па 20 красавіка, чакае наведвальнікаў з аўторка па пятніцу з 14 да 18 гадзін, у суботу і нядзелю – з 12 да 16 гадзін.
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.