На дежурстве с госавтоинспектором Евгением Хилько

 

DSC01044

Здымак 1

На сённяшні дзень сярод пешаходаў і веласіпедыстаў выяўлена 520 парушэнняў. Элементарныя з іх – гэта ігнараванне правілаў бяспекі, знаходжанне на праезнай частцы ўказанай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху ў нецвярозым стане. І самае, бадай, распаўсюджанае – адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў.
Ці памятаюць нашы грамадзяне пра тое, што, рухаючыся па краю праезнай часткі ў цёмны час сутак, яны ў абавязковым парадку павінны “абазначыць” сябе, паспрабавала высветліць карэспандэнт раённай газеты, пабываўшы ў рэйдзе разам з дзяржінспектарам ДАІ капітанам міліцыі Яўгенам Хілько (здымак 1).

Сустрэцца дамовіліся ля райаддзела міліцыі. Пад’ехаўшы ў на

DSC01036

Здымак 2

значаны час да месца, саджуся ў аператыўную машыну з чырвона-сінімі маячкамі. Пры сабе – фотаапарат: для фіксацыі парушэнняў, альбо, наадварот, прыкладу таго, як павінен выглядаць у цемры пешаход ці веласіпедыст. Едзем і спадзяёмся, што першы варыянт усё ж такі лепш няхай не трапіць у аб’ектыў камеры.
У дарозе размаўляем.
– Якую экіпіроўку маеце падчас вось такіх дзяжурстваў? – пытаюся.
– Кожная службовая машына абсталявана відэарэгістратарам, які, як паказвае практыка, дапамагае даказаць тое ці іншае парушэнне. Ёсць пры сабе працэсуальныя дакументы для афармлення адміністрацыйнага правапарушэння, – адказвае дзяржінспектар.
– Сярод вадзіцеляў бытуе меркаванне, быццам дзяржаўтаінспектары маюць шостае пачуццё і бачаць парушальніка здалёк. Ці праўда гэта?
– Не ведаю, – усміхаецца Яўген. – Хутчэй, прыдумка.
– Сёмая гадзіна вечара, людзей на вуліцах амаль не сустрэць, – разважаю ўслых.
Едзем у накірунку Чырвонага Беразіно.
– Вунь, глядзіце, нехта ідзе, там, далёка, – кажа дзяржінспектар. – А бачна адразу, бо на ім спецкамізэ­лька са святлоабівальнымі элеменамі. Чалавек клапоціцца пра сваё жыццё.
– А памятаеце, яшчэ некалькі год таму мы нават і не ведалі пра тыя ж флікеры. А зараз не толькі іх можна купіць, а і адзенне са святлоадбівальнымі ўстаўкамі. Для дзяцей і камбінезоны, і курткі, і рукзакі сталі выпускаць, якія ў цемнаце свецяцца, – працягваю размову.
– Калі павялічылася колькасць транспарту на дарогах, а з ёй і аварыйнасць, трэба было прымаць дзейсныя меры, – каментуе дзяржаўтаінспектар. – Пачалася вялікая прафілактычная работа ў гэтым накірунку. Такі метад, як “абазна­чыць” сябе на дарозе, даў свой станоўчы вынік. Але ж ёсць і такія грамадзяне, якія адчуваюць сябе на праезнай частцы як на тратуары. Я маю на ўвазе нецвярозых. Трэба памятаць, што, калі пешаход перайшоў дарогу не па правілах, альбо знаходзіўся ў цёмны час сутак на праезнай часцы без флікера, яго чакае штраф ад 1 да 3 базавых велічынь. У п’яным выглядзе і таго больш – ад 3 да 5 базавых.
Пакуль размаўлялі, аб’ехалі некалькі гарадскіх вуліц, бліжэйшыя населеныя пункты – Таргуны, Янкі, Козікі, кальцавую дарогу. Ля гарадскіх могілак насустрач ехаў на веласіпедзе мужчына. Мы спыніліся і папрасілі зрабіць гэта і незнаёмца, а ён крыху збянтэжыўшыся, спытаў: — А што я парушыў?
– Ды не, паважаны, дзякуй вам за тое, што даяце прыклад усім, як правільна павінен выглядаць у цёмны час сутак веласіпедыст.
І сапраўды, “жалезны конь” у мужчыны абсталяваны ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі (здымак 2). Наперадзе – ліхтар белага колеру, ззаду – чырвонага, сам кіроўца ў спецкамізэ­льцы, на галаве таксама прычэплены ліхтарык.
Рэйд завершаны. Было прыемна адзначыць, што, мяркуючы па яго выніках, людзі разумеюць важнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў.
Вяртаюся дадому, еду па вуліцы Гайдара, заўважаю: вось мужчына, напэўна, з работы вяртаецца, “абазначаны” – малайчына, паварочваю на Школьную – дзве жанчыны-сяброўкі ідуць пад ручкі, на рукавах іх адзення свецяцца флікеры, а вось і яшчэ тры – таксама клапоцяцца пра сябе: на сумках пабліскваюць прычэпленыя на шнурках флікеры. Вось яна, дзейсная прафілактыка.

З пачатку года ў Докшыцкім раёне было зарэгістравана 11 ДТЗ, у якіх 9 чалавек загінулі, 14 былі паранены. У параўнанні з мінулым годам колькасць пацярпелых павялічылася. У адной толькі аварыі, якая адбылася ў выніку лабавога сутыкнення на 108 км аўтадарогі Мінск — Віцебск, адразу загінула 5 чалавек. Сярод пацярпелых было і маленькае дзіця.


У рэйдзе пабывала Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *