В Докшицах прошла профилактическая квест-игра для подростков (+фото)

Здымак 1

Здымак 1

“Закон і парадак”. Так называлася прафілактычная квэст-гульня для падлеткаў, якая прайшла ў райцэнтры ў мінулы чацвер. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі спецыяліст па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Ждановіч і раённы камітэт ГА “БРСМ”. Удзельнікамі гульні сталі вучні дзвюх гарадскіх школ, якія ў складзе каманд “Crazy boy” (СШ №1) і “Арлы” (СШ №2) праходзілі спецыяльны, даволі складаны і насычаны

Здымак 2

Здымак 2

рознымі цікавымі этапамі, маршрут.

Кропкай збору ўдзельнікаў стала пляцоўка вяровачнага гарадка, дзе каманды на хуткасць праходзілі “палосы перашкод” розных узроўняў складанасці (здымак 1). Кожная каманда імкнулася ўжо на першым этапе выбіцца ў лідары: усе працавалі зладжана і хутка. Нават адзіная дзяўчынка, якая прымала ўдзел у гульні, старалася не адставаць ад хлопцаў.

Далей, адшукаўшы канверты з загадкамі і разгадаўшы іх, каманды раздзяліліся: “Crazy boy” накіраваліся ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, “Арлы” выправіліся ў аддзел міліцыі. Пасля памяняліся.
На станцыі “Бяспека” супрацоўнікі РАНС прапанавалі гульцам апрануць пажарны касцюм і прайсці эстафету (здымак 2). А праваахоўнікі, сустрэўшы падлеткаў на станцыі “Правапарадак”, падрыхтавалі інтэлектуальныя заданні: дзеці разгадвалі тэматычную крыжаванку і складалі фотаробат злачынцы.

Наступным пунктам гульні стаў конкурс “Хто захоўвае закон?”, падчас якога дзецям трэба было сабраць подпісы ў пяці мінакоў, якія жывуць згодна з законам. Гараджане з радасцю ўдзельнічалі ў апытанні.
На апошняй станцыі “Гістарычная” дзеці дэманстравалі сваю кемлівасць і эрудыцыю. Усе яны даволі хутка і, самае галоўнае, правільна адказвалі на розныя пытанні, звязаныя з заканадаўствам нашай краіны і гісторыяй райцэнтра. Потым каманды зладжана збіралі папяровы герб Докшыцкага раёна.

Заключным момантам гульні стала падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне. Каманда “Crazy boy” усяго на тры балы адарвалася ад сапернікаў і стала пераможцай. У выніку ўсе атрымалі ўдзячнасці, добрыя прызы і незабыўныя эмоцыі.

Таццяна САКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *