Школьники из Докшицкого района весело провели осенние каникулы

бульбашыСпадзяёмся, што на гэта пытанне вучні школ раёна адкажуць з лёгкасцю. Кожны дзень канікулярнага тыдня быў насычаны на розныя мерапрыемствы, якімі дзяцей забаўлялі работнікі школ, Дамоў культуры, бібліятэк. З задавальненнем паўдзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі ў мульціпадарожжы, якое прайшло ў ККЗ “Іскра”, тут жа для іх правялі і некалькі гульнявых праграм. Рознабаковыя веды і кемлівасць дэманстравалі вучні падчас брэйн-рынгу і іншых пазнавальных мерапрыемстваў, якія адбыліся ў раённай дзіцячай бібліятэцы. Бягомльскія вучні правялі час на свежым паветры падчас конкурсу “Фарбы восені”, крулеўшчынскія з задавальненнем паўдзельнічалі ў спартыўнай эстафеце, а бераснёўскія выявілі “лепшую ракетку” ў тэнісным турніры. Гульнявыя праграмы для дзяцей адбыліся ў Параф’янаўскім, Валкалацкім, Парплішчанскім, Гняздзілаўскім СДК. Шмат карысных ведаў атрымалі дзеці, якія ўдзельнічалі ў віктарынах Гарадзішчанскага і Крыпульскага СДК, пазнавальных праграмах Сітцаўскага СДК і мясцовай бібліятэкі. Бярэзінскі клуб-бібліятэка і Таргуноўскі СДК правялі мерапрыемствы на экалагічную тэматыку. Маленькім гледачам вельмі спадабалася “Казка на далоньцы”, якую падрыхтавалі работнікі Бярозаўскага СДК і бібліятэкі. Тое, што “Бульбашы весяляцца ад душы”, адчулі на сабе прудніцкія хлопчыкі і дзяўчынкі, якія падчас мерапрыемства з задавальненнем елі бульбу, запечаную ў вогнішчы (на здымку). Кожнае мерапрыемства ў Несцераўшчынскай бібліятэцы-клубе з нецярпеннем чакае дзятва. На канікулах яна актыўна ўдзельнічала ў конкурсе малюнкаў, здзейсніла экалагічны паход “У восеньскі лес”. Экалагічна-гульнявую праграму “Пешком с мешком” прапанавала юным чытачам Глінская сельская бібліятэка.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *