Субсидии ЖКУ в Докшицком районе. Вопросы и ответы

888З 1 кастрычніка ў краіне пачалося ўкараненне сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый. У сувязі з гэтым сумесна з групай па разлікова-пашпартным абслугоўванні РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” былі падрыхтаваны адказы на найбольш папулярныя пытанні па тэме субсідзіравання.

На якія жыллёва-камунальныя паслугі даецца субсідыя?

Тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, капітальны рамонт, уборка месцаў агульнага карыстання, вада, электраэнергія, цяпло і вываз смецця.

Хто можа атрымаць субсідыю?

Уласнік жылля і члены яго сям’і, наймальнік дзяржаўнага жылля і члены яго сям’і, члены арганізацый-забудоўшчыкаў.

Хто мае права на афармленне субсідыі?

Грамадзяне і сем’і, чый расход на паслугі ЖКГ перавышае 20 % сукупнага даходу для тых, хто пражывае ў горадзе і пасёлку гарадскога тыпу, і 15 % для тых, хто пражывае ў сельскай мясцовасці. Трэба ўлічваць, што субсідыя будзе прадастаўляцца толькі ў межах нарматываў спажывання. Усё, што вышэй за норму, – грамадзяне аплачваюць на сто працэнтаў самастойна.

Хто не атрымае безнаяўную субсідыю?

Уласнік некалькіх жылых памяшканняў (за выключэннем шматдзетных сем’яў), уласнік жылля, які здае яго па дагаворы найму, уласнік кватэры, у якой зарэгістравана прыватнае прадпрыемства.

Куды звяртацца па назначэнне субсідыі?

Пенсіянерам, якія не працуюць і інвалідам, якія пражываюць асобна, субсідыя будзе назначацца пры неабходнасці аўтаматычна, без падачы заявы і дакументаў. Па інфармацыі групы па разлікова-пашпартным абслугоўванні камунгаса, пры аналізе звестак па дадзенай катэгорыі грамадзян за кастрычнік, выпадкаў прадастаўлення субсідыі не было. Усе ўкладваюцца ў нарматывы. Падобныя звесткі будуць аналізавацца штомесячна і пры выяўленні грамадзяніна, які мае права разлічваць на субсідыю пры аплаце ЖКП, яе дадуць тэрмінам на тры месяцы і прадоўжаць, пры адпаведнасці ўмоў, аўтаматычна.

Астатнія катэгорыі грамадзян павінны звярнуцца ў арганізацыю, якая ажыццяўляе ўлік і разлік налічэнняў ЖКП. У нашым раёне – гэта РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік, тэлефон для даведак 2-24-82. Пры звароце грамадзянін падае наступныя дакументы: заяву, пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, дакументы, што пацвярджаюць даходы ўласніка і членаў яго сям’і за 6 месяцаў, працоўную кніжку, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (для тых, хто мае дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў), пасведчанне аб заключэнні/скасаванні шлюбу, пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда. Тэрмін прадастаўлення субсідыі ў гэтым выпадку – 6 месяцаў.

Падрыхтавала
Наталля НАВІЦКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *