В Докшицах безработный отобрал у девочки деньги

2099180_20160719090601На гэтым тыдні супрацоўнікі райаддзела аховы затрымалі беспрацоўнага 40-гадовага мужчыну, які ў райцэнтры адабраў грошы ў 12-гадовай дзяўчынкі.

Каля 14 гадзін купка дзяцей непадалёк ад “Кулінарыі” вырашыла падлічыць свае кішэнныя зберажэнні, каб купіць прысмакаў. Тым часам да іх падышоў незнаёмы мужчына, які, пагражаючы пнеўматыкай, адабраў грошы ў адной з дзяўчынак. Сума склала 6 рублёў 50 капеек.

Па гарачых слядах зламыснік быў затрыманы. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 207 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (разбой).

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *